Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няўроблены, .

Які ніколі або даўно не ўрабляўся (пра зямлю, глебу і пад.).

  • Яго больш за ўсё хвалявала няўробленая зямля.

|| наз. няўробленасць, .

няўрод, , м. (разм.).

Дрэнны, нізкі ўраджай; недарод.

  • У гэтым годзе н. і неўмалот.

няўрокам, прысл.

Выпадкова, нечакана.

  • Калі я засну н., разбудзі.

  • Няўрокам кажучы — каб не сурочыць.

няўрочны, .

Пра час: не прызначаны, не вызначаны, не абумоўлены.

  • Прыйсці ў н. час.

|| наз. няўрочнасць, .

няўрымслівы, .

  1. Які не можа супакоіцца, суняцца; непаседлівы.

    • Няўрымслівая натура.
  2. Рухавы, шумлівы, нецярплівы. Самыя наравістыя, няўрымслівыя коні ў яго руках станавіліся рахманыя.

|| наз. няўрымслівасць, .

няўстойка, , ж.

Штраф за невыкананне адным з дагаворных бакоў узятых абавязацельстваў.

  • Заплаціць няўстойку.

няўстойлівы, .

  1. Хісткі; пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры.

    • Н. памост.
  2. перан. Які часта мяняецца, непастаянны.

    • Няўстойлівае надвор’е.
  3. перан. Які лёгка паддаецца розным уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях.

|| наз. няўстойлівасць, .

няўтольны, (кніжн.).

Такі, што нельга здаволіць, наталіць.

  • Н. голад.
  • Няўтольная смага.

|| наз. няўтольнасць, .

няўхільны, (кніжн.).

  1. Які не мае адхіленняў ад чаго-н.; пастаянны.

    • Н. рост вытворчасці.
  2. Такі, што нельга парушыць, які не падлягае адвольнаму змяненню; абавязковы.

    • Н. закон.
  3. Непазбежны, які вынікае з абставін; немінучы.

    • Над кожным злачынцам звісае няўхільная кара.

|| наз. няўхільнасць, .

няўцешны, .

  1. Такі, што немагчыма суцешыць, супакоіць.

    • Няўцешная маці.
  2. Вельмі моцны па сіле праяўлення (пра гора, слёзы і пад.).

    • Няўцешнае гора.
  3. Які не прыносіць суцяшэння, несуцяшальны.

    • Няўцешныя весткі.

|| наз. няўцешнасць, .