Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няўзнак, прысл.

  1. Непрыкметна.

    • Смяяцца н.
  2. Выпадкова, ненаўмысна.

    • Сустрэліся н.

няўклюда, , ж. (разм.).

  1. Той (тая), хто мае нязграбную фігуру, пазбаўлены спрыту ў рухах.

  2. Неахайны чалавек, мурза.

    • Н. бачны здалёк.

няўклюдны, .

  1. Пазбаўлены зграбнасці, лоўкасці ў рухах; непаваротлівы.

    • Н. мядзведзь.
  2. перан. Дрэнна, недастаткова апрацаваны; няскладны.

    • Няўклюдныя выразы.

|| наз. няўклюднасць, .

няўладжаны, .

Не забяспечаны ўсім неабходным.

  • Н. быт.

|| наз. няўладжанасць, .

няўлоўны, .

  1. Такі, якога цяжка злавіць, застаць дзе-н.

    • Ваш намеснік н.
  2. Ледзь прыкметны.

    • Н. рух.
    • Н. пах сена.

|| наз. няўлоўнасць, .

няўмека, , м.; , ж., (разм.).

Няўмелы, няздатны да чаго-н. чалавек.

  • І н. спячэ, як з засека цячэ (прыказка).

няўмеру, прысл. (разм.).

Больш, чым трэба, чым патрабуе мера.

  • Н. худзенькі хлопчык.

няўмольны, (кніжн.).

  1. Такі, якога нельга ўпрасіць; непахісны.

    • Н. ляснік.
  2. перан. Такі, што нельга парушыць; бясспрэчны; бязлітасны.

    • Няўмольнае рашэнне.
    • Няўмольная хвароба.

|| наз. няўмольнасць, .

няўпраўка, , ж. (разм.).

Немагчымасць выканаць, зрабіць усё, што патрэбна.

  • Н. з работай.

няўпынны, .

Такі, што не спыняецца, бесперапынны.

  • Н. струмень.

|| наз. няўпыннасць, .