Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзьмухаць, ✂; незак.

Перарывіста дзьмуць.

  • Д. на шклянку з гарачым чаем.

|| аднакр. дзьмухнуць, ✂.

  • Д. на свечку.

|| наз. дзьмуханне, ✂.

дзьмуцца, ✂; незак. (разм.).

Сердаваць, крыўдзіцца, выказваць сваім выглядам незадаволенасць.

  • Цэлы тыдзень дзьмецца на старшыню.

дзьмуць, ✂; незак.

  1. Веяць, гнаць паветра.

    • Дзьмуў лёгкі ветрык.
  2. З сілай выпускаць з рота струмень паветра.

    • Д. на агонь.
    • У дудку дзьме хлапчук.

◊

  • Куды вецер дзьме (разм. неадабр.) — не мець сваёй думкі, прыстасоўвацца да існуючых меркаванняў.

дзюба, ✂, ж.

У птушак: рагавое ўтварэнне з дзвюх падоўжаных сківіц.

  • Арліная д.

◊

  • З камарыную дзюбу (разм.) — пра што-н. малое, мізэрнае.

|| памянш. дзюбка, ✂.

дзюбаты, ✂.

  1. З доўгай дзюбай.

    • Д. бусел шпацыруе.
  2. Падобны на дзюбу.

    • Прамову гаварыў чалавек з дзюбатым тварам.

дзюбацца, ✂; незак.

  1. Пра птушак: мець звычку дзюбаць каго-н.

    • Гусі дзюбаюцца.
  2. Біць дзюбай адзін аднаго.

    • Пеўні дзюбаюцца на сметніку.

дзюбаць, ✂; незак. (разм.).

  1. Дзяўбаць (пра птушак).

  2. Удараць чым-н. вострым або ўдарацца аб што-н., пакідаючы след.

    • Д. лапаю лёд.
    • Кулі дзюбаюць жалеза.

◊

  • Дзюбаць носам (разм.) — драмаць, то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.

|| аднакр. дзюбнуць, ✂ і дзюбануць, ✂.

|| наз. дзюбанне, ✂.

дзюбнуць, ✂; зак.

  1. гл. дзюбаць.

  2. Выпіць спіртнога (разм.).

    • Добра дзюбнулі на вяселлі.

дзюдаіст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца дзюдо.

|| ж. дзюдаістка, ✂.

|| прым. дзюдаісцкі, ✂.

дзюдо, нескл., н.

Японская барацьба вольнага стылю.