Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

весціся, ✂; незак.

  1. Адбывацца, ажыццяўляцца, праводзіцца.

    • Вядзецца барацьба за высокую якасць прадукцыі.
    • Вядзецца шырокае жыллёвае будаўніцтва.
  2. Гадавацца, даваць прыплод.

    • У нас свінні добра вядуцца.
  3. безас. Быць звычаем, падтрымлівацца.

    • Так у нас здаўна вядзецца.

весялець, ✂; незак.

Станавіцца вясёлым, весялейшым.

|| зак. павесялець, ✂.

весяліцца, ✂; незак.

Весела праводзіць час.

  • Дзеці весяляцца ў садзе.

весяліць, ✂; незак.

Выклікаць вясёласць, радасць.

  • В. дзяцей.
  • Песня вяселіць душу.

|| зак. развесяліць, ✂.

весялун, ✂, м. (разм.).

Вясёлы чалавек, забаўнік.

|| ж. весялуха, ✂.

вета, нескл., н. (кніжн.).

Забарона, адмена (якіх-н. рашэнняў).

  • Пакласці в. на што-н.

ветах, ✂, м.

Месяц у апошняй квадры, на зыходзе.

|| памянш. веташок, ✂.

ветка, ✂, ж.

Асобная лінія ў сістэме чыгунак, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістралі.

ветлівы, ✂.

Ласкавы, далікатны, поўны прыязнасці, добразычлівасці.

  • В. чалавек.
  • Ветлівае абыходжанне.
  • Ветліва (прысл.) папрасіць.

|| наз. ветлівасць, ✂.

ветрагон, ✂, м. (разм. неадабр.).

Легкадумны, пусты чалавек.

|| ж. ветрагонка, ✂.

|| прым. ветрагонскі, ✂.