Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарльстон, , м.

Амерыканскі танец з чатырохдольным рытмам, а таксама музыка да гэтага танца.

чарна...

Першая частка складаных слоў, ужыв. замест «чорна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. чарнабровы, чарнакрылы, чарнабурка.

чарнабровы, .

З чорнымі бровамі.

  • Чарнабровая дзяўчына.

чарнабурка, , ж. (разм.).

Чорна-бурая ліса, а таксама футра, каўнер з такой лісы.

  • Паліто з чарнабуркай.

чарнавата-...

Першая частка складаных слоў са знач. з чорным адценнем, напр. чарнавата-ліловы, чарнавата-сіні, чарнавата-фіялетавы.

чарнавік, , м.

Чарнавы рукапіс.

  • Апавяданне ў чарнавіку.
  • Ч. сачынення.

чарнавокі, .

З чорнымі вачамі.

  • Ч. хлопец.

чарнавусы, .

З чорнымі вусамі.

  • Ч. мужчына.

чарнавы, .

  1. Напісаны начарна, не канчаткова.

    • Ч. варыянт рукапісу.
  2. Прызначаны дня запісу начарна.

    • Ч. сшытак.
  3. Дапаможны, падсобны (пра работу, разм.).

  4. Звязаны з першапачатковай стадыяй вытворчасці.

    • Чарнавая фрэзероўка.
  5. Са значнай колькасцю прымесей (пра металы, спец.).

    • Чарнавая медзь.

чарнагорцы, , м.

Паўднёваславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Чарнагорыі, што ўваходзіць у Югаславію.

|| ж. чарнагорка, .

|| прым. чарнагорскі, .