Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няўдача, , ж.

Адсутнасць удачы, поспеху.

  • Пацярпець няўдачу.

няўдачлівы, .

Такі, якому не шанцуе, у якога ва ўсім няўдачы.

|| наз. няўдачлівасць, .

няўдачнік, , м.

Няўдачлівы чалавек.

|| ж. няўдачніца, .

няўдачны, .

  1. Не такі, які павінен быць, якога чакалі, які суправаджаецца няўдачай.

    • Няўдачная паездка.
  2. Нездавальняючы, кепскі.

    • Н. фотаздымак.

|| наз. няўдачнасць, .

няўдзячны, .

  1. Які не праяўляе ўдзячнасці за зробленыя паслугі.

    • Нельга быць няўдзячным.
  2. Які не апраўдвае патрачаных намаганняў, надзей.

    • Няўдзячная работа.

|| наз. няўдзячнасць, .

  • Чорная няўдзячнасць — зло замест удзячнасці за зробленыя паслугі.

няўдобіца, , ж. (разм.).

Зямля, малапрыгодная для пасеваў сельскагаспадарчых культур.

няўжо, часц.

Ужыв. ў пытальных сказах у знач. хіба? ці магчыма н. ён згадзіўся н. гэта праўда?

няўжыўчывы, .

Які дрэнна ладзіць з іншымі людзьмі.

  • Н. чалавек.
  • Н. характар.

|| наз. няўжыўчывасць, .

няўзброены, .

Які не мае пры сабе зброі.

  • Няўзброеным вокам (відаць)

    1. без дапамогі аптычных прыбораў;
    2. лёгка і адразу (пра відавочнае, зусім зразумелае).

няўзгоднены, .

  1. Пазбаўлены ўзгодненасці, адзінства.

    • Няўзгодненыя дзеянні.
  2. Які не ўзгаднілі або не паспелі ўзгадніць з кім-н.

    • Н. план.

|| наз. няўзгодненасць, .