Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

востры, .

  1. Добра навостраны або з завостраным канцом ці краем.

    • В. нож.
    • В. канец палкі.
  2. Які звужаецца пад канец.

    • В. нос лодкі.
    • Вострыя насы туфель.
    • В. вугал (вугал меншы чым 90°).
  3. перан. Праніклівы, які добра ўспрымае.

    • В. розум.
    • В. зрок.
  4. перан. Які вызначаецца дасціпнасцю, жарт.

    • В. на язык.
  5. перан. Які выразна і моцна адчуваецца, праяўляецца.

    • Вострая трывога.
  6. перан. Які моцна дзейнічае на смак ці нюх.

    • Вострыя прыправы.
    • В. пах.
  7. перан. Моцна, ясна выражаны; напружаны.

    • В. боль.
    • В. апендыцыт.
    • В. недахоп чаго-н.

|| наз. вастрыня, .

вострым-востра, прысл. (разм.).

Вельмі востра.

  • Натачы, кавалёк, в.-в. сярпок!

восці, .

Рыбалоўная прылада ў выглядзе вілаў.

  • Біць рыбу восцямі.

|| прым. восцевы, .

восць, , ж., зб.

Доўгія і больш рэдкія валасы ў шэрсці жывёлы.

  • В. у футры бабра.

восып, , м.

Абломкі горных парод, што асыпаюцца ў выніку выветрывання, а таксама цэлыя гурты гэтых абломкаў у падножжы гор.

восыпка, , ж.

Мука (звычайна з аўса ў сумесі з іншым збожжам), якой абмешваюць або асыпаюць корм жывёле; вобмешка.

вось1, , ж.

  1. Шпень ці тонкі вал, на якім трымаюцца колы, часткі машын або механізмаў.

    • Пярэдняя в.
  2. Уяўная прамая лінія, якая праходзіць цераз геаметрычную фігуру або якое-н. цела і валодае толькі ёй характэрнымі ўласцівасцямі (спец.).

    • В. сіметрыі.
    • В. вярчэння.
    • Зямная в.
  3. перан. Стрыжань якіх-н. падзей.

    • В. палітычнага жыцця.

|| прым. восевы, і асявы, .

вось2, часц.

  1. Ужыв. для ўказання на ўсё, што знаходзіцца або адбываецца ў непасрэднай блізкасці, непасрэдна перад вачамі або нібы перад вачамі.

    • В. і наш аўтобус.
    • В. тут прысядзем.
    • В. гэтыя рэчы.
  2. Ужыв. для ўказання на паслядоўную змену падзей, з’яў і пад., на раптоўнае і нечаканае іх паяўленне.

    • Усе сціхла, але в. зноў пачуўся нейкі шум.
  3. Ужыв. пры выкананні якіх-н. эмоцый у кліч. сказах разам з указаннем на прадмет, з’яву.

    • Ах, в. які ён чалавек!
    • В. здарэнне дык здарэнне!
  4. У спалучэнні з пытальным займеннікам і прыслоўем надае ім сэнс указання на што-н. у адпаведнасці з іх знач. (з націскам на слове «вось»).

    • Вось што я вам скажу.
    • Вось у чым сутнасць.
    • Вось якая справа.
    • Вось куды трапіў.
  5. Ужыв. для большай выразнасці, звычайна ўзмацняючы, падкрэсліваючы значэнне наступнага слова.

    • В. вы мне і патрэбны.
    • В. і я пра гэта кажу.
  6. Ужыв. замест звязкі пры іменным выказніку.

  • Добрасумленная і высокапрадукцыйная праца — в. гарантыя нашых поспехаў.

  • Вось-вось (разм.) —

    1. вось іменна, менавіта так;
    2. зараз, неўзабаве. Бацька вось-вось павінен прыйсці.
  • Вось вам! — атрымай(це) па заслугах.

  • Вось дык (разм. іран.) — ужыв. для выражэння агульнай ацэнкі чаго-н.

  • Вось дык гулец!

  • Вось дык сіла!

  • Вось... дык (разм.) — афармляе сказ са знач. ацэнкі або вялікай ступені праяўлення чаго-н.

  • Вось спецыяліст дык спецыяліст!

  • Вось стараецца дык стараецца!

  • Вось і — ужыв. пры ўказанні на завяршэнне чаго-н., наступленне чаго-н. жаданага, чаканага.

  • Вось і прыйшлі.

  • Вось і мы.

  • Вось і ўсё (ужыв. пры заканчэнні гаворкі ў знач. больш няма чаго дадаць).

  • Вось табе І... (разм.) — пачынае гаворку пра тое, што аказалася не такім, як чакалася.

  • Вось табе і адпачылі!

  • Вось табе і свята!

  • Вось табе і на або вось табе і раз або вось табе і маеш (разм.) — вокліч з выпадку чаго-н. нечаканага, выказванне здзіўлення, расчаравання.

  • Вось так — ужыв. пры выказванні пагарды, знявагі.

  • Вось яно што! або вось яно як! — выражэнне здзіўлення або ўразумення.

  • Вось яшчэ! (разм.) — ужыв. пры адмаўленні чаго-н., пры нязгодзе з чым-н. або пры адмоўных адносінах да чаго-н.

восьмы, .

  1. гл. восем.

  2. восьмая, -ай. Які атрымліваецца дзяленнем на восем.

    • Восьмая частка.
    • Адна восьмая (наз.).

вотруб’е, , н., зб.

Рэшткі расцёртай абалонкі пасля размолу зерня, якія скарыстоўваюцца на корм жывёле.

|| прым. вотруб’евы, .