востры, .

  1. Добра навостраны або з завостраным канцом ці краем.

    • В. нож.
    • В. канец палкі.
  2. Які звужаецца пад канец.

    • В. нос лодкі.
    • Вострыя насы туфель.
    • В. вугал (вугал меншы чым 90°).
  3. перан. Праніклівы, які добра ўспрымае.

    • В. розум.
    • В. зрок.
  4. перан. Які вызначаецца дасціпнасцю, жарт.

    • В. на язык.
  5. перан. Які выразна і моцна адчуваецца, праяўляецца.

    • Вострая трывога.
  6. перан. Які моцна дзейнічае на смак ці нюх.

    • Вострыя прыправы.
    • В. пах.
  7. перан. Моцна, ясна выражаны; напружаны.

    • В. боль.
    • В. апендыцыт.
    • В. недахоп чаго-н.

|| наз. вастрыня, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)