Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рухач, ✂, м. (спец.).

Назва ўстройстваў, якія забяспечваюць рух (у 2 знач.; вінт самалёта, кола, гусеніцы танка).

рухомасць, ✂, ж.

  1. гл. рухомы.

  2. Рухомая маёмасць (спец.).

рухомы, ✂.

  1. Здольны рухацца, які можа рухаць.

    • Р. блок.
  2. Які пераязджае з месца на месца.

    • Р. лазарэт.
  3. Які можа змяняцца ў залежнасці ад умоў; які хутка развіваецца, мяняецца.

    • Рухомыя формы арганізацыі.
    • Рухомая з’ява.

○

  • Рухомая маёмасць (спец.) — такая, якая можа быць перамешчана з месца на месца.

  • Рухомы састаў — сукупнасць сродкаў аўтамабільнага, чыгуначнага і іншых відаў транспарту.

|| наз. рухомасць, ✂.

руціна, ✂, ж.

Боязь змен, кансерватызм і застой у справах, ладзе жыцця.

|| прым. руцінны, ✂.

руцінёр, ✂, м.

Прыхільнік руціны, кансерватар (у 1 знач.).

|| ж. руцінёрка, ✂.

|| прым. руцінёрскі, ✂.

ручаіна, ✂, ж.

Невялікі ручай.

  • Вясна разлівалася ручаінамі.

|| памянш.-ласк. ручаінка, ✂.

ручай, ✂, м.

Невялікі натуральны вадзяны паток, які цячэ струменем.

  • Горны р.
  • Бягуць вясеннія ручаі.
  • Ручаі слёз (перан.).

|| памянш. ручаёк, ✂.

|| прым. ручайковы, ✂.

|| прым. ручаёвы, ✂.

ручайка, ✂, ж.

  1. Верацяно з пражай.

    • Напрала дзве ручайкі.
  2. Пучок валакна лёну або канапель.

    • Яе валасы нагадвалі ачэсаную ручайку льну.

|| прым. ручаечны, ✂ і ручайкавы, ✂.

ручацца, ✂; незак.

Прымаць на сябе адказнасць за каго-, што-н.

  • Р. за дакладнасць інфармацыі.
  • Р. за калегу.

|| зак. паручыцца, ✂.

ручка, ✂, ж.

  1. Частка прадмета, за якую яго трымаюць або бяруцца рукой.

    • Р. дзвярэй.
    • Р. партфеля, малатка.
  2. Пісьмовая прылада ў выглядзе палачкі, дзяржання, куды ўстаўляецца пяро, стрыжань.

    • Аўтаматычная р.
    • Шарыкавая р.

|| прым. ручачны, ✂.