Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нястрымны, ✂.

  1. Якога немагчыма стрымаць, утрымаць.

    • Нястрымныя рыданні.
  2. Незвычайна моцны ў сваім праяўленні.

    • Нястрымнае жаданне працаваць.
  3. Такі, што цяжка вытрымаць; нясцерпны, невыносны.

    • Н. боль.

|| наз. нястрымнасць, ✂.

нясун, ✂, м. (разм.).

Той, хто нясе з сабою што-н. з вытворчасці, з месца працы.

  • Барацьба з несунамі.

нясушка, ✂, ж. (разм.).

Курыца, якая нясе яйкі.

нясцерпны, ✂.

Такі, які цяжка, нельга цярпець, невыносны.

  • Нясцерпная спёка.
  • Нясцерпна (прысл.) баліць зуб.

|| наз. нясцерпнасць, ✂.

нятленны, ✂, ж. (высок.).

  1. Які не паддаецца гніенню, тленню (уст.).

    • Нятленныя мошчы.
  2. перан. Які ніколі не знікае; вечны.

    • Н. помнік гісторыі.

|| наз. нятленнасць, ✂.

няўвага, ✂, ж.

  1. Рассеянасць; адсутнасць або недахоп увагі.

    • Н. вучняў на ўроку.
  2. Непавага, раўнадушнасць.

    • Н. да старэйшых.

няўважлівы, ✂.

  1. Рассеяны, без дастатковай увагі.

    • Н. слухач.
  2. Які не праяўляе ўвагі да каго-, чаго-н.; няветлівы.

    • Н. да сям’і.
  3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі.

    • Няўважлівыя прычыны.

|| наз. няўважлівасць, ✂.

няўважны, ✂ (разм.).

Тое, што і няўважлівы.

|| наз. няўважнасць, ✂.

няўвязка, ✂, ж.

Адсутнасць узгодненасці, непаразуменне.

  • Н. ў рабоце.

няўдаліца, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Такі, які за што ні бярэцца, робіць няўдала; няўмелы, няўклюдны чалавек.