Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кірпаносы, .

З кароткім і задраным носам.

  • Кірпаносая дзяўчынка.

|| наз. кірпаносасць, .

кірпаты, .

  1. Кароткі і задраны ўгору (пра нос).

  2. Тое, што і кірпаносы.

|| наз. кірпатасць, .

кірунак, , м.

  1. Узяты напрамак куды-н.

    • Эшалон узяў к. на Усход.
  2. перан., чаго або які. Шлях развіцця, накіраванасць якога-н. дзеяння, з’явы і пад.

    • К. ваеннай палітыкі.
    • Гаворка ішла ў розных кірунках.
  3. Грамадская, навуковая, літаратурная і пад. плынь; групоўка, школа.

    • Літаратурныя кірункі.

кіруючы, .

  1. Такі, якому належыць кіраўніцтва (у 1 знач.), які кіруе, дае прынцыповыя ўказанні.

    • К. цэнтр.
  2. Такі, якім трэба кіравацца.

    • Кіруючыя ўказанні.

кірха, , ж.

Лютэранская царква.

кірыліца, , ж.

Адна з дзвюх стараславянскіх азбук, якая лягла ў аснову рускага, беларускага, украінскага і іншых алфавітаў.

  • К. і глаголіца.

|| прым. кірыліцкі, , кірылічны, і кірылаўскі, .

кіса, , ж. (разм.).

Ласкальная назва кошкі.

|| памянш. кіска, .

кісель, , м.

Студзяністая вадкая страва.

  • Аўсяны к.
  • Дзесятая вада на кісялі (пра вельмі далёкага родзіча; разм. жарт.).

|| прым. кісельны, .

кісет, , м.

Маленькі мяшочак для табакі, які зацягваецца шнурком.

|| прым. кісетны, .

кісламалочны, .

Пра прадукты: прыгатаваны з малака (са смятанкі, сыроваткі) шляхам сквашвання.

  • К. сыр.