назоўнік | мужчынскі род
Узяты напрамак куды-н.
- Эшалон узяў к. на Усход.
пераноснае значэнне, чаго або які. Шлях развіцця, накіраванасць якога-н. дзеяння, з’явы і пад.
- К. ваеннай палітыкі.
- Гаворка ішла ў розных кірунках.
Грамадская, навуковая, літаратурная і пад. плынь; групоўка, школа.
- Літаратурныя кірункі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)