Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

няньчыцца, ; незак.

  1. Даглядаць дзіця.

  2. перан., з кім-чым. Празмерна клапаціцца аб кім-, чым-н., удзяляць шмат увагі каму-, чаму-н.

    • З ім не варта н.

няньчыць, ; незак.

Даглядаць дзіця.

  • Н. унукаў.

няня, , ж.

  1. гл. нянька.

  2. Санітарка ў бальніцы, медпункце.

няпарнакапытныя, , н.

Атрад млекакормячых з адным пальцам (з цэлым нераздвоеным капытом), да якога адносяцца конь, насарог і тапір.

няпоўнагалоссе, , н.

У мовазнаўстве: наяўнасць у стараславянскай мове ў каранёвых марфемах спалучэнняў ра, ла, ре, ле паміж зычнымі, што адпавядаюць усходнеславянскім оро, оло, ере, напр. страна — сторона, прохладный — холодный, млеко — молоко.

|| прым. няпоўнагалосны, .

  • Няпоўнагалосныя спалучэнні.

няпраўда, , ж.

  1. Тое, што знаходзіцца ў супярэчнасці з праўдай; хлусня.

    • Няпраўдай свет пройдзеш, ды назад не вернешся (з нар.).
  2. Ашуканства, падман.

    • Многа пабачыў на вяку ашуканства і няпраўды.
  3. у знач. вык. Не адпавядае сапраўднасці.

    • Н., што ён памяняў месца працы.
    • — Ён твой сябар? Н.

няпрошаны, .

Які з’явіўся куды-н. без запрашэння, нечаканы.

  • Н. госць.

няпэўны, .

  1. Які не заслугоўвае давер’я.

    • Няпэўныя звесткі.
  2. Ненадзейны, дакладна не ўстаноўлены.

    • Н. заробак.
    • Няпэўнага ўзросту жанчына.
  3. Пазбаўлены цвёрдасці, нерашучы.

    • Няпэўныя крокі.

|| наз. няпэўнасць, .

нясілець, ; незак.

Страчваць сілы, станавіцца слабым, бяссільным.

  • З кожным днём нясілее дзед.

нясіліць, ; незак.

Пазбаўляць сілы, рабіць бяссільным.

  • Нясіліць стома рукі.