Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вермішэ́ль, , ж.

Гатунак тонкай круглай локшыны фабрычнага вырабу.

|| прым. вермішэлевы, .

ве́рмут, , м.

Род вінаграднага віна з настоямі з траў.

|| прым. вермутавы, .

вернападда́ны, , м. (уст.).

Чалавек, які захоўвае вернасць манарху.

|| ж. вернападданая, .

|| прым. вернападданніцкі, .

  • Вернападданніцкія пачуцці (таксама ўвогуле пра адданасць уладзе, правячай вярхушцы; іран.).

ве́рнік, , м.

Чалавек, які верыць у існаванне Бога; веруючы.

|| ж. верніца, .

|| прым. верніцкі, .

верніса́ж, , м.

Урачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі.

|| прым. вернісажны, .

ве́рны, .

  1. Які адпавядае ісціне, правільны, дакладны.

    • Верная думка.
    • В. шлях.
    • Верна (прысл.) скалькаваць.
  2. Несумненны, непазбежны.

    • В. выйгрыш.
    • Ісці на верную пагібель.
  3. Надзейны, трывалы, стойкі.

    • Верная апора.
    • Верна (прысл.) служыць.
    • В. сябар.
    • В. ў каханні.

|| наз. вернасць, .

версіфіка́тар, , м. (кніжн.).

Чалавек, які лёгка складае вершы, але не мае паэтычнага дару.

|| прым. версіфікатарскі, .

ве́рсія, , ж.

Адзін з варыянтаў выкладу або тлумачэння якога-н. факта ці падзеі.

  • Новая в.

верталёт, , м.

Лятальны апарат спецыяльнай канструкцыі, прыстасаваны для вертыкальнага ўзлёту і пасадкі.

|| прым. верталётны, .

верталётчык, , м.

Спецыяліст па вырабу і ваджэнню верталётаў.

|| ж. верталётчыца, .