Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ляту́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

1. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных пытанняў.

Сабрацца на лятучку.

2. Аператыўны атрад, брыгада для хуткага перамяшчэння з месца на месца пры дапамозе лёгкага віду транспарту.

Рамонтная л.

ляту́чы, -ая, -ае.

1. Здольны лятаць, насіцца ў паветры.

Лятучыя воблакі.

Лятучае насенне.

2. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца.

Л. атрад.

3. спец. Які хутка выпараецца, хутка праходзіць.

Лятучыя кіслоты.

Л. вірус.

4. перан. Які праводзіцца тэрмінова і хутка.

Л. сход.

Л. рэйд.

|| наз. ляту́часць, -і, ж. (да 3 знач.).

ляўко́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

Садовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з пахучымі кветкамі рознай афарбоўкі, сабранымі ў гронкі.

|| прым. ляўко́ніевы, -ая, -ае.

ляўша́, -ы́, Т -о́й (-о́ю), мн. -ы́, -о́й, м. і ж.

Той, хто валодае левай рукой лепш, чым правай.

ляха́, -і́, ДМ лясе́, мн. ле́хі і (з ліч. 2, 3, 4) ляхі́, лех і ле́хаў, ж. (разм.).

Шырокая града ў агародзе.

Пасадзіла цэлую ляху цыбулі.

|| памянш. ле́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

ляце́ць, лячу́, ляці́ш, ляці́ць; ляці́м, ляціце́, ляця́ць, ляці́; незак.

1. Перамяшчацца, рухацца ў паветры.

Бусел ляціць над лугам.

Ляцяць самалёты.

2. Тое, што і імчацца.

Ляціць тройка ўдалая.

3. Падаць уніз (разм.).

Л. пад адхон.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Пра час, які хутка праходзіць.

Час ляціць.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Хутка ламацца, ірвацца, расходавацца (разм.).

Ляціць адзежа на ім.

6. перан. Імкнуцца куды-н., да каго-н. (думкамі, душой і пад.).

Л. думкамі ў сваё мінулае.

|| зак. паляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -ляціце́, -ляця́ць; -ляці́ (да 3 і 5 знач.).

|| наз. лёт, -у, М лёце, на ляту́, м. (да 1 знач.; спец.).

На ляту

1) у час лёту, руху ў паветры;

2) мімаходам, на скорую руку, наспех (разм.).

лячы́ць, лячу́, ле́чыш, ле́чыць; ле́чаны; незак., каго-што.

Прымяняць медыцынскія сродкі для спынення якой-н. хваробы, імкнуцца паправіць здароўе.

Л. сухоты.

Л. хворага.

|| звар. лячы́цца, лячу́ся, ле́чышся, ле́чыцца.

|| наз. лячэ́нне, -я, н.

лячэ́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Лячэбная ўстанова спецыяльнага прызначэння.

Ветэрынарная л.

лячэ́бны, -ая, -ае.

Прызначаны для лячэння.

Лячэбная фізкультура.

Лячэбная ўстанова.

лячэ́нне гл. лячыць.