Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ляп, выкл., у знач. вык. (разм.).

Ужыв. паводле знач. дзеяслова ляпнуць.

Падбег — ды ляп па спіне.

ля́па, -ы, мн. -ы, ляп, ж.

1. Тое, што і пашча.

Л. воўка.

2. перан. Цёмнае паглыбленне ў чым-н.

Пхаць снапы ў ляпу малатарні.

ля́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць рэзкі стук, шум пры ўдарах, удараць з ляскам.

Л. малатком.

2. Біць, удараць па чым-н. з шумам.

Л. па плячы.

3. што. Кідаць што-н. густое, ліпкае.

Л. гліну ў шчыліны.

4. перан., што. Гаварыць што-н. неабдумана, нетакгоўна.

Ляпае языком абы што.

|| зак. паля́паць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| аднакр. ля́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ля́панне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

ля́піс, -у, м.

Азотнакіслае серабро ў выглядзе крышталічнага парашку, што выкарыстоўваецца ў медыцыне як процізапаленчы сродак, для прыпякання.

|| прым. ля́пісны, -ая, -ае.

ляпі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., ле́піцца; незак.

1. Быць пластычным, прыгодным для лепкі, здольным прыляпляцца.

Пластылін добра лепіцца.

2. Цесна размяшчацца адзін каля аднаго.

Абапал вуліцы ляпіліся старэнькія хаткі.

3. Стварацца з пластычных матэрыялаў.

Скульптурныя партрэты лепяцца марудна.

4. разм. Прыставаць, вязацца, чапіцца.

ляпі́ць, ляплю́, ле́піш, ле́піць; ле́плены; незак.

1. што і без дап. Ствараць, рабіць якія-н. фігуры з пластычнага, мяккага матэрыялу.

Л. бюст.

Не святыя гаршкі лепяць (прыказка: хоць і цяжка, але зможам, справімся).

2. Будаваць, майстраваць, карыстаючыся якім-н. вязкім матэрыялам.

Л. сцяну.

3. Размяшчаць адно за другім, не пакідаючы свабоднага месца.

Л. літару за літарай.

4. што. Тое, што і прыклейваць (разм.).

Л. маркі.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). 3 сілай ісці (пра мокры снег).

Снег лепіць у вокны.

|| зак. вы́лепіць, -леплю, -лепіш, -лепіць; -леплены (да 1 знач.), наляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены (да 2 знач.), зляпі́ць, зляплю́, зле́піш, зле́піць; зле́плены (да 1 знач.) і заляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены (да 3 знач.).

|| наз. ле́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1 знач.).

ляпні́на, -ы, ж. (спец.).

Тое, што вылеплена, ляпныя ўпрыгажэнні.

ляпны́, -а́я, -о́е.

1. Зроблены лепкай.

Ляпныя работы.

2. 3 вылепленым упрыгажэннем.

Ляпная столь.

ля́псус, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Грубая, недарэчная памылка, прыкры недагляд.

лярд, -у, М -дзе, м.

Топленае свіное сала.