Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ляжнё́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -нёвак, ж. (спец.).

Дарога з насланага бярвення.

|| прым. ляжнёвачны, -ая, -ае.

лязо́, -а́, мн. лёзы і (з ліч. 2, 3, 4) лязы́, лёзаў, н.

1. Востры край рэжучай ці сякучай прылады.

Л. сякеры, брытвы.

2. Тонкая стальная пласцінка для брыцця з двума завостранымі краямі.

|| прым. лязо́вы, -ая, -ае.

ляйца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

Прывязваць лейцы да аброці пры запраганні каня.

|| наз. ляйца́нне, -я, н.

ляйчы́на гл. лейцы.

ляка́ла, -а, мн. -ы, ляка́л і -аў, н.

1. Фігурная лінейка для вычэрчвання крывых ліній.

2. У тэхніцы: кантрольна-вымяральны інструмент для праверкі вырабаў крывалінейнага профілю.

ляка́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст па вырабе лякал (у 2 знач.).

|| ж. ляка́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. ляка́льшчыцкі, -ая, -ае.

ляка́рства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Медыцынскі сродак для лячэння ці папярэджвання хваробы.

|| прым. ляка́рствавы, -ая, -ае.

ля́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Дзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека, а таксама макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленняў.

2. Пра каго-, што-н. вельмі прыгожае, прывабнае (разм.).

|| памянш. ля́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́лечны, -ая, -ае.

ляля́к, леляка́, мн. лелякі́; леляко́ў, м.

Начная насякомаедная птушка.

лямантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Моцна і працягла крычаць; нястрымна плакаць.

|| наз. лямантава́нне, -я, н. і ля́мант, -у, М -нце, м.