Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лябё́дка¹, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Машына для падымання і перамяшчэння грузу.

|| прым. лябёдачны, -ая, -ае.

Л. канат.

лябё́дка², -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Самка лебедзя.

ляво́ніха, -і, ДМ -нісе, ж.

Беларускі парны народны танец, а таксама музыка да гэтага танца.

Танцуюць імклівую лявоніху.

лягча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (разм.).

Пакладаць.

|| зак. вы́легчаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. лягча́нне, -я, н.

лягчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

1. Памяншацца ў вазе, станавіцца больш лёгкім.

2. безас., каму і без дап. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад.

Раніцай лягчэе на душы.

|| зак. палягчэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е.

ля́да, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, н.

1. Дзялянка высечанага лесу, хмызняку; высечка.

2. Расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або сенажаць.

|| прым. ля́дны, -ая, -ае.

Лядная сістэма земляробства.

ляда́чы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і лядашчы.

|| наз. ляда́часць, -і, ж.

ляда́шчы, -ая, -ае (разм.).

1. Кволы, слабы, хілы.

За возам брыла лядашчая карова.

2. Стары, струхлелы; збуцвелы.

Лядашчая вопратка слаба грэла.

3. Дрэнны, нягодны.

|| наз. ляда́шчасць, -і, ж.

лядзя́к, ледзяка́, мн. ледзякі́; ледзяко́ў і лядзя́ш, ледзяша́, мн. ледзяшы́, ледзяшо́ў, м.

Невялікі кавалак лёду.

Рукі халодныя, як ледзякі.

лядні́к, ледніка́, мн. леднікі́; ледніко́ў, м. (спец.).

Скопішча вялікай масы паўзучага лёду ў гарах ці палярных зонах.

|| прым. ледніко́вы, -ая, -ае.

Ледніковыя наносы.