Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

люне́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Арачны праём у скляпенні або купале над дзвярамі ці над акном (спец.).

2. Палявое ўмацаванне (уст.).

|| прым. люне́тны, -ая, -ае.

лю́стра¹, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Адшліфаваная паверхня (шкла, металу), здольная даваць адбіткі тых прадметаў, якія знаходзяцца перад ёю, а таксама спецыяльна зроблены прадмет з такой паверхняй.

Стаяць перад люстрам.

2. перан. Спакойная, гладкая паверхня вады.

Л. возера.

3. перан. Аб тым, што з’яўляецца адлюстраваннем якіх-н. з’яў, працэсаў і пад.

Паэзія — л. жыцця.

|| прым. люстра́ны, -ая, -ае і люстраны́, -а́я, -о́е.

Люстраная фабрыка.

Люстраная вытворчасць.

Л. карп (карп з рэдкай блішчастай луской); наз. люстра́насць, -і, ж. (да 2 знач.).

лю́стра², -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Падвесны асвятляльны прыбор з некалькіх падсвечнікаў або лямпаў; жырандоль.

Хрустальная л.

|| прым. лю́стравы, -ая, -ае.

люстра́ны, -ая, -ае і люстраны́, -а́я, -о́е.

1. гл. люстра¹.

2. Які з’яўляецца люстрам, з люстрам.

Люстраныя дзверы шафы.

3. перан. 3 гладкай бліскучай паверхняй.

Л. глянец.

Люстраная паліроўка.

Люстраная паверхня ракі.

люстэ́рка, -а, мн. -і, -аў, н.

1. Тое, што і люстра¹ (у 1 і 2 знач.).

Глядзецца ў л.

Вочы — л. душы.

2. Невялічкае люстра¹ (у 1 знач.).

|| памянш. люстэ́рачка, -а, мн. -і, -аў, н.

|| прым. люстэ́ркавы, -ая, -ае.

люстэ́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар па вырабе люстэркаў.

лютава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

1. Праяўляць лютасць, жорсткасць.

Лютуе вораг.

2. перан. Праяўляцца з вельмі вялікай сілай.

Лютавала зіма.

лютні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на лютні.

лю́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент.

|| прым. лю́тневы, -ая, -ае.

лю́ты¹, -ага, м.

Другі месяц каляндарнага года.

|| прым. лю́таўскі, -ая, -ае.

Лютаўскія завірухі.