Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лю́дцы, -аў, адз. няма (разм.).

Ласк. да людзі (у 1 знач.). Л. добрыя, ратуйце!

люк, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Адтуліна, якая закрываецца векам, напр., на палубе карабля, і інш.

Каналізацыйны л.

2. Адтуліна для зброі ў борце судна, самалёта і інш. (спец.).

Люкі для кулямётаў.

|| прым. лю́кавы, -ая, -ае.

люкс¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адзінка вымярэння асветленасці.

люкс², прым., нязм.

1. Багаты, раскошны па абсталяванні, абслугоўванні.

Каюта-л.

Атэлье-л.

2. Вышэйшага класа, разраду, гатунку.

Шакалад-л.

|| прым. лю́ксавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

лю́лька¹, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Прылада для курэння, якая складаецца з цыбука і коўшыка для тытуню.

Пыхкаць люлькай.

|| памянш. лю́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. лю́лечны, -ая, -ае.

лю́лька², -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Тое, што і калыска (у 1 знач.).

2. Вісячы памост з бартамі для падымання на вышыню рабочых, будаўнічых матэрыялаў, інструментаў для работы.

3. Частка лафета (спец.).

|| прым. лю́лечны, -ая, -ае.

Л. транспарцёр.

люля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што.

Рытмічна гойдаць з боку ў бок ці зверху ўніз; калыхаць.

Л. дзіця.

|| наз. люля́нне, -я, н.

люмба́га, нескл., н. (спец.).

Востры боль у паясніцы; прастрэл.

люмінесцэ́нцыя, -і, ж. (спец.).

Свячэнне газу, вадкасці або цвёрдага цела, якое абумоўлена не награваннем цела, а нецеплавым узбуджэннем яго атамаў і малекул.

|| прым. люмінесцэ́нтны, -ая, -ае.

лю́мпен-пралетарыя́т, -у, М -я́це, м.

Дэкласаваны слой людзей у антаганістычным грамадстве (басякі, валацугі, жабракі і пад.).