Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні

льнокамбіна́т гл. ільнокамбінат.

льнопрадзі́льны гл. ільнопрадзільны.

льнотраста́ гл. ільнотраста.

льня́нішча гл. ільнянішча.

льняны́ гл. лён.

лэ́дзі, нескл., ж.

1. У Англіі: жонка лорда, а таксама замужняя жанчына з арыстакратычнага асяроддзя.

2. Жанчына, якая вызначаецца бездакорнымі манерамі, вытанчаным густам, дасканалым знешнім выглядам і, як правіла, належыць да вышэйшых слаёў грамадства (разм.).

Яна — сапраўдная л.

лэ́паць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Лапаць, мацаць.

Л. сябе па кішэнях.

|| наз. лэ́панне, -я, н.

лю́ба, прысл.

Прыемна, міла.

Л. жыць.

Л. паслухаць.

любава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

Разглядаць каго-, што-н. з задавальненнем; адчуваць захапленне кім-, чым-н.

Л. прыродай.

Л. прыгажосцю артысткі.

|| зак. палюбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся.

|| наз. любава́нне, -я, н.

лю́басць, -і, ж.

1. Пачуццё глыбокай прыхільнасці да каго-, чаго-н., адданасці каму-, чаму-н.; замілаванне кім-, чым-н.

Л. да роднага краю.

2. у знач. вык. Любата.

Хлопец — адна л.