Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ізалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак. і незак.

1. Адасобіцца (адасабляцца), адцзяліцца (аддзяляцца) ад навакольнага асяродцзя.

І. ад людзей.

2. Пакрывацца ізаляцыяй (у 2 знач.; спец.).

|| наз. ізаля́цыя, -і, ж.

ізалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., каго-што.

1. Пазбавіць (пазбаўляць) кантактаў з навакольным асяродцзем; аддзяліць (аддзяляць) ад чаго-н.

І. хворага.

І. злачынца.

2. Пакрыць ізаляцыяй (у 2 знач.; спец.).

І. электрычны провад (ад другіх праваднікоў).

|| наз. ізаля́цыя, -і, ж. і ізалява́нне, -я, н.

ізаля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рэчыва, якое не праводзіць электрычны ток, цеплыню або не прапускае гукі (спец.).

2. Дэталь для замацавання і ізаляцыі праваднікоў.

Фарфоравы і.

3. Асобнае, спецыяльна прыстасаванае памяшканне для хворых, якія маюць патрэбу ў ізаляцыі.

4. Турэмная камера для аднаго чалавека.

|| прым. ізаля́тарны, -ая, -ае.

І. рэжым.

ізаля́цыя, -і, ж.

1. гл. ізаляваць, ізалявацца.

2. Рэчыва, матэрыял, якімі ізалююць электрычныя правады і іншыя праваднікі энергіі (спец.).

Провад з двайной ізаляцыяй.

|| прым. ізаляцы́йны, -ая, -ае.

ізаляцыяні́зм, -у, м.

Палітыка дзяржаўнай замкнёнасці, адасобленасці.

|| прым. ізаляцыяні́сцкі, -ая, -ае.

Ізаляцыянісцкая палітыка.

ізаляцыяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік ізаляцыянізму.

ізато́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Разнавіднасць атамаў і ядраў аднаго хімічнага элемента з рознай колькасцю нейтронаў у ядры.

Ізатопы ўрану.

|| прым. ізато́пны, -ая, -ае.

ізатэ́рма, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Лінія на графіку, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай у пэўны час.

|| прым. ізатэ́рмны, -ая, -ае.

ізатэрмі́я, -і, ж. (спец.).

Пастаянства тэмпературы.

|| прым. ізатэрмі́чны, -ая, -ае.

І. склад.

ізго́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Старажытнарускі сацыяльны тэрмін, якім абазначалі чалавека, што страціў сувязь са сваёй сацыяльнай групай, напр., прыгонны селянін, які выкупіўся на волю, купец, які збяднеў, згалеў.

2. перан. Чалавек, якога ігнаруюць або праследуюць, які страціў сваё становішча ў грамадстве, адшчапенец.

Праз сваю фанабэрыстасць хлопец хутка зрабіўся сапраўдным ізгоем сярод моладзі.

|| прым. ізго́йскі, -ая, -ае (да 1 знач.).