лагапе́дыя, -і,
Раздзел дэфекталогіі, навука аб недахопах вымаўлення і іх выпраўленні.
||
лагапе́дыя, -і,
Раздзел дэфекталогіі, навука аб недахопах вымаўлення і іх выпраўленні.
||
лагары́фм, -а,
У матэматыцы: паказчык ступені, у якую трэба ўзвесці лік-аснову, каб атрымаць дадзены лік.
||
лагарыфмава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны;
Знайсці (знаходзіць) лагарыфм дадзенага ліку.
||
ла́гер, -а,
1. Часовая стаянка, пасяленне, звычайна пад адкрытым небам, у палатках.
2. Месца для ўтрымання вялікай колькасці ваеннапалонных ці зняволеных людзей.
3. Часовая стаянка войска ў палявых умовах, а таксама войска, размешчанае такім чынам; сталае месцазнаходжанне партызан, паўстанцаў.
4.
Піянерскі лагер — выхаваўча-аздараўленчая ўстанова для піянераў і школьнікаў у СССР.
||
лагі́чны, -ая, -ае.
1.
2. Заканамерны, разумны, паслядоўны, які адпавядае законам логікі.
||
лаго́да, -ы,
1. Прыемны спакой, хараство.
2. Згода, мір, прыязнасць, лад.
лаго́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць;
1. каго-што. Лашчыць, прывабліваць.
2. каму. Дагаджаць, паддобрывацца.
лаго́дны, -ая, -ае.
Дабрадушны, ласкавы, прыемны.
||
лагу́на, -ы,
1. Марскі заліў, аддзелены ад мора пясчанай касой.
2. Унутраны вадаём атола, а таксама ўчастак мора паміж каралавым рыфам і берагам.
||
лагчы́на, -ы,
1. Нізкае месца сярод адхонных схілаў; лог.
2. Нізіна.
||
||