Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мадэлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е, -лю́й; -лява́ны і мадэлі́раваць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -ра́ваны; незак., што.

Рабіць, ствараць мадэль (у 1 і 4 знач.) чаго-н.

|| зак. змадэлява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны і змадэлі́раваць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -ра́ваны.

|| наз. мадэлява́нне, -я, н. і мадэлі́раванне, -я, н.

М. гідразбудаванняў.

мадэ́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне, прызначанае для пераўтварэння лічбавых сігналаў камп’ютара з мэтай перадачы іх па тэлефоннай лініі сувязі.

мадэмуазэ́ль, нескл., ж.

У Францыі і некаторых іншых краінах: ветлівы зварот да незамужняй жанчыны.

мадэ́ра, -ы, ж.

Сорт моцнага вінаграднага віна.

мадэ́рн, -у, м.

1. Кірунак у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якому ўласціва супрацьпастаўленне мастацтву мінулага, адмаўленне прамых ліній, вуглоў на карысць натуральных ліній, арнаментальнасць.

2. у знач. прым., нязм. Пра стыль дэкадэнцкага кірунку ў мастацтве.

Мэбля-м.

Стыль-м.

3. Што-н. сучаснае, моднае (разм.).

Пагоня за мадэрнам.

мадэ́рнавы і мадэрно́вы, -ая, -ае.

Сучасны і модны.

Мадэрнавыя танцы.

мадэрнізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Удасканаліць (удасканальваць) што-н. у адпаведнасці з найноўшымі патрабаваннямі, густамі.

М. цэх.

М. абсталяванне.

2. Надаць (надаваць) рысы сучаснасці з’явам і прадметам мінулага.

М. народную мелодыю.

|| наз. мадэрніза́цыя, -і, ж.

мадэрні́зм, -у, м.

Агульная назва розных кірункаў у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якія абвясцілі разрыў з рэалізмам, адмаўленне ад старых форм і пошук новых эстэтычных прынцыпаў.

|| прым. мадэрні́сцкі, -ая, -ае.

мадэрні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік мадэрнізму.

|| ж. мадэрні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

мадэ́рны, -ая, -ае.

Сённяшні, сучасны.