Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абажу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каўпак, які надзяецца на лямпу, каб засцерагчы вочы ад моцнага святла або каб прыдаць святлу лямпы пэўную афарбоўку.

Ружовы а.

|| прым. абажу́рны, -ая, -ае.

абазва́цца, абзаву́ся, абзаве́шся, абзаве́цца; абзавёмся, абзавяце́ся, абзаву́цца; абзаві́ся; зак.

1. Падаць голас; адазвацца, адклікнуцца; аддацца рэхам.

На досвітку абазваўся певень.

А. на голас.

|| незак. абзыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

2. Даць знаць пра сябе якім-н. спосабам (лістом і г.д.).

абазва́ць, абзаву́, абзаве́ш, абзаве́; абзавём, абзавяце́, абзаву́ць; абзаві́; абазва́ны; зак., каго-што, кім-чым.

Назваць зневажальным імем; даць каму-, чаму-н. мянушку.

А. смаўжом.

|| незак. абзыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абазна́цца, -на́юся, -на́ешся, -на́ецца; зак.

1. Памыліцца, прыняць каго-н. за іншага, што-н. за другое.

А. ў прыцемку.

Прабачце, я абазнаўся.

2. Звыкнуцца з чым-н., пазнаёміцца.

Пятрусь папрацаваў каля трохмесяцаў, абазнаўся з варштатамі і станкамі.

|| незак. абазнава́цца, -наю́ся, -нае́шся, -нае́цца; -наёмся, -наяце́ся, -наю́цца.

абазна́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; зак.

Зрабіцца бачным, прыкметным, адчувальным, намеціцца; акрэсліцца.

У тумане абазначылася цёмная палоска лесу.

|| незак. абазнача́цца, -а́ецца.

У сакавіку абазначаецца надыход вясны.

абазна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.

1. Памеціць што-н., зрабіць знак на чым-н.

А. на карце горы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Акрэсліць, зрабіць выразным, бачным.

Худзізна рэзка абазначыла скулы.

3. Паказаць, абмаляваць галоўныя рысы якой-н. асобы ці з’явы.

А. рысы характару героя.

|| незак. абазнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абазна́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).

|| наз. абазначэ́нне, -я, н.

абазначэ́нне, -я, н.

1. гл. абазначыць.

2. Знак, якім што-н. абазначана.

Умоўнае а.

Лікавыя абазначэнні.

абакра́сці, -кра́ду, -кра́дзеш, -кра́дзе; абакра́дзены і абкра́сці, -кра́ду, -кра́дзеш, -кра́дзе; абкра́дзены; зак., каго-што.

Тайна (без дазволу) забраць чужое, зрабіць пакражу.

А. краму.

|| незак. абкрада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абкра́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абкрада́нне, -я, н. і абкра́дванне, -я, н.

абалва́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (разм.).

1. Груба, зболыпага абчасаць што-н., падрыхтаваць для далейшай апрацоўкі.

А. камень.

А. бервяно.

2. Паспешліва, абы-як падстрыгчы (жарт.).

А. хлопца.

3. Абдурыць, ашукаць.

А. слухачоў.

|| незак. абалва́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абалва́ньванне, -я, н.

абало́на, -ы, ж.

1. Частка даліны ракі, якая ў паводку заліваецца вадою.

Прылесная балоцістая а.

2. Малады слой драўніны, што знаходзіцца паміж стрыжнем і карою.

|| прым. абало́нны, -ая, -ае.

Абалонныя лугі.