Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абагу́льніць, -ню, -ні́ш, -ні́ць; -нены; зак., што.

Знайсці агульнае ў розных думках, крыніцах, фактах і на падставе гэтага зрабіць агульны вывад; аб’яднаць, злучыць у нешта адзінае.

А. назіранні пісьменніка.

А. творчы вопыт даследчыкаў.

|| незак. абагульня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абагульне́нне, -я, н.

абаджга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.).

1. Скусаць (пра пчол, сляпнёў, аваднёў і пад.).

2. Апячы крапівою.

А. ногі жыгучкай.

|| звар. абаджга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 знач.).

абадзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; -му́ты; зак., каго-што (разм.).

1. Абвеяць, абдаць паветранай плынню.

Свежы вецер абадзьмуў твар.

2. Ачысціць, сагнаць што-н. зверху струменем паветра.

А. пыл.

|| незак. абдзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абдзіма́нне, -я, н.

абадо́вы гл. вобад.

абадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

1. Памянш. да вобад; невялікі абруч або паўкруг, які ахоплівае што-н.

2. Вузкая палоска, якая акаймоўвае што-н.

Залацісты а. хмары.

|| прым. абадко́вы, -ая, -ае (спец.).

абадо́чны гл. вобад.

абадра́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).

1. Чалавек, які ходзіць у падраным, зношаным адзенні.

2. Басяк, валацуга.

Развялося абадранцаў, страх колькі.

|| ж. абадра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

абадра́ны, -ая, -ае (разм.).

1. Падраны, пашарпаны.

Абадраныя сцены.

2. Абдрапаны кіпцюрамі.

А. твар.

абадра́цца, абдзяру́ся, абдзярэ́шся, абдзярэ́цца; абдзяро́мся, абдзераце́ся, абдзяру́цца; абдзяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аблупіцца (пра кару дрэва).

2. Пакрыцца драпінамі.

А. ў лесе.

Сцены абадраліся.

3. Знасіць вопратку, абутак (разм.).

Абадраўся хлопец зусім.

|| незак. абдзіра́цца, -а́ецца (да 1 знач.).

абадра́ць, абдзяру́, абдзярэ́ш, абдзярэ́; абдзяро́м, абдзераце́, абдзяру́ць; абдзяры́; абадра́ны; зак., каго-што.

1. Здзерці з усіх бакоў, абдзерці, злупіць, ачысціць.

А. кару.

А. пяньку.

2. Пакрыць драпінамі; падрапаць.

А. нос.

3. перан. Абабраць, абакрасці, ашуканствам пазабіраць што-н. у каго-н. (разм.).

А. пакупніка.

|| незак. абдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абдзіра́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.) і абдзі́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).