Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абабра́ць, абабяру́, абабярэ́ш, абабярэ́; абабяро́м, абабераце́, абабяру́ць; абабяры́; абабра́ны; зак.

1. што. Зняць, сабраць плады з чаго-н.

А. агрэст з куста.

2. каго-што. Абакрасці, забраць усё, што ёсць.

Суседа абабралі да ніткі.

3. што. Зняць лушпінне з чаго-н.

А. бульбіну.

|| незак. абабіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абабіра́нне, -я, н.

абавя́зак, -зку, мн. -зкі, -зкаў, м.

Пэўнае кола дзеянняў, якія павінны абавязкова выконвацца тым, каму яны даручаны, або хто сам узяўся за іх выкананне.

Усеагульны воінскі а.

Ускласці на сябе абавязкі.

абавя́заны, -ая, -ае.

1. з інф. Які мае што-н. сваім абавязкам.

Я а. дапамагчы таварышу.

2. каму-чаму. Які знаходзіцца ў даўгу перад кім-, чым-н.

Я многім а. гэтаму чалавеку.

абавяза́цельства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Грашовы пазыковы дакумент (спец.).

2. Афіцыйна дадзенае абяцанне або дамова, якія патрабуюць абавязковага выканання.

Дагаворныя абавязацельствы.

абавяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся; зак.

Узяць на сябе абавязацельства (у 2 знач.).

А. правесці канферэнцыю.

|| незак. абавя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

абавяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; зак., каго (што).

Ускласці на каго-н. якія-н. абавязкі.

А. загадчыка лабараторыі падрыхтаваць справаздачу.

|| незак. абавя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

абавязко́вы, -ая, -ае.

1. Які безумоўна трэба выконваць.

Абавязковая пастанова.

Абавязкова (прысл.) прыйду.

2. Які заўсёды павінен быць, заўсёды прысутнічае.

А. экзэмпляр.

|| наз. абавязко́васць, -і, ж.

абагаві́ць, -гаўлю́, -гаві́ш, -гаві́ць; -гаві́м, -гавіце́, -гавя́ць; -гаўлёны; зак., каго-што.

Аднесціся з захапленнем, з любасцю да каго-н., узняць на ўзровень бажаства.

А. паэта.

А. героя.

|| незак. абагаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. абагаўле́нне, -я, н.

абагаці́цца, -гачу́ся, -гаці́шся, -гаці́цца; -гаці́мся, -гаціце́ся, -гаця́цца; зак.

1. Стаць багатым, разбагацець.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць багацейшым на якое-н. рэчыва (пра руду, глебу) (спец.).

Глеба абагацілася азотам.

|| незак. абагача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абагачэ́нне, -я, н.

абагаці́ць, -гачу́, -гаці́ш, -гаці́ць; -гаці́м, -гаціце́, -гаця́ць; -га́чаны; зак.

1. каго-што. Зрабіць багатым, багацейшым.

А. народ.

А. мову.

2. што. Палепшыць якасць, павысіць каштоўнасць чаго-н., уносячы ці выдаляючы пэўнае рэчыва і пад. (спец.).

А. руду.

А. глебу.

|| незак. абагача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абагачэ́нне, -я, н.