Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

леў², ле́ва, мн. ле́вы, ле́ваў, м.

Грашовая адзінка ў Балгарыі.

леўрэ́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Невялікі пакаёвы сабачка з пароды хартоў.

|| прым. леўрэ́тачны, -ая, -ае.

ле́цішча, -а, мн. -ы, ле́цішч і -аў, н.

Тое, што і дача¹.

Правесці выхадныя на лецішчы.

ле́шка гл. ляха.

лешч, ляшча́, мн. ляшчы́, ляшчо́ў, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з плоскім целам.

|| прым. ляшчо́вы, -ая, -ае.

ле́я¹ гл. леі.

ле́я², -і, ж. і лей, -я, м., мн. ле́і, ле́яў.

Грашовая адзінка Румыніі і Малдовы.

лёгачны гл. лёгкія.

лёгка... (а таксама легка...) Першая састаўная частка складаных слоў у знач. лёгкі, напр., лёгкапранікальны.

лёгкаатле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца лёгкай атлетыкай.

|| ж. лёгкаатле́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.