Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

баро́ка, нескл., н.

Мастацкі стыль 16—18 стст., які вызначаўся дэкаратыўнай пышнасцю дэталей.

Беларускае б.

|| прым. баро́чны, -ая, -ае.

баро́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыбор для вымярэння атмасфернага ціску.

Ртутны б.

2. перан., чаго. Паказчык якіх-н. змен, стану чаго-н.

Б. грамадскай думкі.

Літаратурны б.

|| прым. бараметры́чны, -ая, -ае.

Бараметрычныя паказчыкі.

баро́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дваранскі тытул, ніжэйшы за графскі, а таксама асоба, якая мае такі тытул.

|| ж. баране́са, -ы, мн. -ы, -не́с.

|| прым. баро́нскі, -ая, -ае.

Б. замак.

баро́нства, -а, н.

1. Тытул барона.

2. зб. Бароны.

З’ехалася б.

3. Уладанне барона.

баро́цца, бару́ся, бо́рашся, бо́рацца; бары́ся; незак.

Узяўшыся адпаведным чынам, старацца пакласці на лапаткі адзін другога; дужацца.

барс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з плямістай поўсцю.

Снежны б.

|| прым. ба́рсавы, -ая, -ае.

барсу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю.

|| прым. барсуко́вы, -ая, -ае і барсучы́ны, -ая, -ае.

Барсуковая нара.

Барсучынае футра.

Б. тлушч.

барсучаня́ і барсучанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня барсука.

барсучы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х, ж.

Самка барсука.

бартавы́ гл. борт.