Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

экспансі́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Які бурна, нястрымана выяўляе свае пачуцці.

|| наз. экспансі́ўнасць, -і, ж.

экспа́нсія, -і, ж. (кніжн.).

1. Пашырэнне, распаўсюджанне чаго-н. за першапачатковыя межы.

Э. эпідэмій.

2. Агрэсіўная палітыка, накіраваная на распаўсюджанне свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву на іншыя краіны з мэтай захопу чужых тэрыторый і рынкаў збыту.

экспансіяні́зм, -у, м. (кніжн.).

Палітыка экспансіі, імкненне да экспансіі (у 2 знач.).

|| прым. экспансіяні́сцкі, -ая, -ае.

экспансіяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Агрэсар, прыхільнік экспансіі.

|| прым. экспансіяні́сцкі, -ая, -ае.

э́кспарт, -у, М -рце, м.

Вываз тавараў, капіталаў, тэхналогій за мяжу з мэтай рэалізацыі; проціл. імпарт.

|| прым. э́кспартны, -ая, -ае.

экспартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Вывезці (вывозіць) тавары, капітал і іншае з мэтай рэалізацыі за мяжу.

Э. сыравіну.

|| наз. экспартава́нне, -я, н.

экспарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Асоба або арганізацыя, якая займаецца экспартам.

|| прым. экспарцёрскі, -ая, -ае.

экспатрыява́ць, -рыю́ю, -рыю́еш, -рыю́е; -рыю́й; -рыява́ны; зак. і незак., каго (кніжн.).

Ажыццявіць (ажыццяўляць) экспатрыяцыю.

|| звар. экспатрыява́цца, -рыю́юся, -рыю́ешся, -рыю́ецца; -рыю́йся.

экспатрыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Асоба, якая правяла экспатрыяцыю ці трапіла пад яе ўздзеянне.

|| ж. экспатрыя́нтка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -так.

|| прым. экспатрыя́нцкі, -ая, -ае.

экспатрыя́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Добраахвотнае ці прымусовае высяленне каго-н. за межы радзімы, якое звязана з пазбаўленнем грамадзянства.

|| прым. экспатрыяцы́йны, -ая, -ае.