Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лесапа́рк, -у, мн. -і, -аў, м.

Лясны масіў, які знаходзіцца ў зялёнай зоне гарадоў і выкарыстоўваецца як парк.

|| прым. лесапа́ркавы, -ая, -ае.

лесапі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Машына для распілоўкі лесу (у 2 знач.).

2. Тое, што і лесапільня.

лесапі́льны, -ая, -ае.

1. Які займаецца распілоўкай лесу (у 2 знач.), вырабам пілаваных матэрыялаў.

Л. завод.

2. Які прызначаны для распілоўкі лесу.

лесапі́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Лесапільны завод.

лесапрамысло́васць, -і, ж.

Лясная прамысловасць.

|| прым. лесапрамысло́вы, -ая, -ае.

лесапрамысло́вец, -ло́ўца, мн.о́ўцы, -ло́ўцаў, м.

Прадпрыемец у галіне лясной прамысловасці.

лесараспрацо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

Высечка і нарыхтоўка лесу (у 2 знач.), а таксама месца, дзе вядуцца такія работы.

|| прым. лесараспрацо́ўчы, -ая, -ае.

лесару́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы, які займаецца валкай лесу.

|| прым. лесару́бскі, -ая, -ае.

лесару́бны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да лесаруба.

Лесарубная брыгада.

2. Які прызначаецца, служыць для валкі лесу, мае адносіны да яе.

Л. інструмент.

лесасе́ка, -і, ДМе́цы, мн. -і, -се́к, ж.

Участак высечанага лесу або прызначаны для высечкі.

|| прым. лесасе́чны, -ая, -ае.