Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лён-кудра́ш, лёну-кудрашу́, ільну-кудрашу́ і (пасля галосных) льну-кудрашу́, м.

Расліна з невысокім кусцістым сцяблом (31—50 см), разводзіцца як багатая на алей культура.

лёс¹, -у, м.

1. Ход жыццёвых падзей, якія складваюцца незалежна ад волі чалавека; збег акалічнасцей.

Л. паслаў шчасце.

2. Доля.

Шчаслівы л.

Жаночы л.

3. Развіццё чаго-н.; далейшае існаванне, будучыня.

Л. чалавецтва.

На волю лёсу (кніжн.) — без падтрымкі, без дапамогі звонку.

лёс², -у, мн. (спец.).

Рыхлая горная парода светла-жоўтага колеру, на якой фарміруецца ўрадлівая глеба.

|| прым. лёсавы, -ая, -ае.

Лёсавыя глебы.

лёсападо́бны, -ая, -ае.

Падобны па сваіх уласцівасцях і выгляду на лёс².

Лёсападобныя суглінкі.

лёска, -і, ДМ лёсцы, мн. -і, -сак, ж.

Прымацаваная да вудзільна капронавая (валасяная) нітка з рыбалоўным кручком.

|| прым. лёскавы, -ая, -ае.

лёт гл. ляцець.

лётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Адтуліна ў доменных печах, праз якую выпускаецца расплаўлены метал ці шлак.

лётчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст, які кіруе лятальным апаратам.

Ваенны л.

|| ж. лётчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. лётчыцкі, -ая, -ае.

лёх, -у, мн. -і, м. і лёха, -і, ДМ лёсе, мн. -і, -аў, ж. (разм.).

1. Падземны ход.

Глыбокая л.

2. Склеп, падзямелле.

Пад палацам знайшлі каменную лёху.