Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ляля́к, леляка́, мн. лелякі́; леляко́ў, м.

Начная насякомаедная птушка.

лямантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак.

Моцна і працягла крычаць; нястрымна плакаць.

|| наз. лямантава́нне, -я, н. і ля́мант, -у, М -нце, м.

ля́мец, -мцу, м.

Тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з шэрсці, воўны.

Падшыць валёнкі лямцам.

|| прым. ля́мцавы, -ая, -ае.

ляме́ш, лемяша́, мн. лемяшы́, лемяшо́ў, м.

Частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу і адвальвае яго.

|| прым. ляме́шны, -ая, -ае.

ля́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш.

Адвязаць лямкі.

Цягнуць лямку (разм.) — займацца цяжкай аднастайнай працай, справай.

|| памянш. ля́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́мачны, -ая, -ае.

ля́мпа, -ы, мн. -ы, лямп і -аў, ж.

Прыбор для штучнага асвятлення або награвання.

Настольная л.

Газавая л.

Паяльная л.

|| памянш. ля́мпачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ля́мпавы, -ая, -ае.

ля́мчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак., што.

Збіваць у лямец, рабіць лямцам.

Л. воўну.

|| зак. зля́мчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны.

|| звар. ля́мчыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца.

ляні́вец, -ні́ўца, мн.і́ўцы, -ні́ўцаў, м.

Паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна, якая жыве на дрэвах і марудна рухаецца.

ляні́вы, -ая, -ае.

1. Схільны да ляноты, які ўхіляецца ад працы.

Л. хлопец.

2. Вялы, павольны.

Лянівая паходка.

|| наз. ляні́васць, -і, ж.

ляно́к¹ гл. лён.