лепш, прысл.
1.
Выш. ст. да прыслоўя добра. Вучыцца л. за іншых.
2. у знач. вык., каму. Аб паляпшэнні стану хворага.
Хвораму стала л.
3. у знач. часц. Служыць для ўзмацнення просьбы, парады і пад.
Пойдзем л. дамоў.
Л. цярпець самому, чым бяду зрабіць другому (прыказка).
◊
Лепш (і) не трэба (разм.) — ужыв. для абазначэння высокай, найвышэйшай ступені чаго-н.
Лепш позна, як (чым) ніколі — ужыв. як апраўданне пры запозненым выкананні чаго-н.
Лепш сказаць (у знач. пабочн. сл.) — дакладней, праўдзівей кажучы.
ле́пшаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Станавіцца лепшым.
|| зак. пале́пшаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
ле́пшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Спецыяліст па лепцы.
|| ж. ле́пшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
ле́пшы, -ая, -ае.
Выш. і найвыш. ст. да прыметніка добры. Лепшыя людзі вытворчасці.
Самае лепшае насенне.
◊
У лепшым выпадку (разм.) — пры самых спрыяльных абставінах.
лепята́ць, лепячу́, ляпе́чаш, ляпе́ча; лепячы́; незак., што, пра што і без дап.
1. Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей).
Дзіця ляпеча.
2. Мармытаць.
3. Балбатаць, весці лёгкую несур’ёзную размову.
4. перан. Утвараць ціхі шум, шолах.
|| зак. пралепята́ць, -лепячу́, -ляпе́чаш, -ляпе́ча; -лепячы́.
|| наз. лепята́нне, -я, н.
лепяту́н, лепетуна́, мн. лепетуны́, лепетуно́ў, м. (разм.).
Той, хто ляпеча.
|| ж. лепяту́ха, -і, ДМ -ту́се, мн. -і, -ту́х.
лес, -у, мн. лясы́, лясо́ў, м.
1. Масіў зямлі, зарослы дрэвамі.
Дрымучы л.
Лесам (прысл.) ішоў, а дроў не бачыў (прыказка).
2. зб. Спілаваныя дрэвы як будаўнічы матэрыял.
3. перан. Як выражэнне мноства.
Л. рук.
○
Чорны лес — лісцевы.
Чырвоны лес — хваёвы.
◊
Навука для яго — цёмны лес — абсалютна незнаёмае, незразумелае.
Як у лесе — нічога не разумець, не разбірацца.
|| памянш. лясо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. лясны́, -а́я, -о́е.
леса...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да лесу (у 1 і 2 знач.), лясной гаспадаркі, лясны, напр.: лесагадавальнік, лесазнаўства, лесанасенны, лесапасадкі, лесаразвядзенне, лесаўпарадкаванне, лесаўчастак, лесаапрацоўчы, лесагандаль, лесаматэрыял, лесапавал, лесанарыхтоўшчык;
2) які змяшчае лес (у 1 знач.), існуе разам з лесам (у 1 знач.), напр.: лесапарк, лесастэп, лесатундра, лесакустовы, лесагорны.
лесаахо́ва, -ы, ж.
Дзейнасць чалавека, накіраваная на зберажэнне лесу як прыроднага багацця, гаспадарчы догляд ляснога масіву, барацьбу са знішчальнікамі лесу.
лесаахо́ўны, -ая, -ае.
1. Які накіраваны на ўсебаковую ахову лесу.
Лесаахоўная станцыя.
2. Які прызначаны для засцярогі сельскагаспадарчых культур.
Лесаахоўная зона.