Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хадзі́ць, хаджу́, хо́дзіш, хо́дзіць; незак.

1. Мець здольнасць, магчымасць рухацца, перамяшчацца, ступаючы нагамі (пра чалавека, жывёл).

Дзіця рана пачало х.

2. Тое, што і ісці (у 1 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Х. па садзе.

3. Тое, што і ісці (у 2 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Аўтобус да горада ходзіць два разы ў дзень.

4. Тое, што і ісці (у 3 знач.), аднак рух паўтараецца ў розны час, у розных напрамках.

Х. па вёсках.

Х. у ягады.

Х. у школу.

5. Тое, што і ісці (у 10 знач.), аднак рух паўтараецца працяглы час.

Гадзіннік добра х.

6. Рабіць ход фігурай, картай і пад.

Х. каралём.

7. перан. Распаўсюджвацца, станавіцца вядомым.

Ходзяць чуткі па свеце.

8. Перамяшчацца, рухацца патокам, масай і пад.

Ходзяць хмары, а дажджу няма.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Перадавацца, пераходзіць ад аднаго да другога.

Кніжка хадзіла па ўсім інстытуце.

Ходзіць грып.

10. Рухацца ўзад і ўперад або ўверх і ўніз, з боку ў бок.

Падлога ходзіць пад нагамі.

11. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Падымацца і апускацца пры глыбокім дыханні, напружанні і пад.

Так сапе, аж грудзі ходзяць.

12. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Брадзіць, укісаючы.

Цеста ходзіць.

13. за чым. Выконваць якую-н. работу пры дапамозе пэўнай прылады (разм.).

Х. за плугам.

14. за кім. Клапаціцца аб кім-, чым-н., даглядаць каго-, што-н.

Х. за хворым.

Х. за скацінай.

15. Апранацца ў што-н., насіць што-н., мець пэўны знешні выгляд.

Х. у ботах.

Х. без шапкі.

16. Быць у якім-н. званні, выконваць якія-н. абавязкі (разм.).

17. Быць цяжарнай (пра жанчыну; разм.).

Х. другім дзіцем.

18. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра коней, валоў і пад.: выкарыстоўвацца тым ці іншым чынам.

Х. у плузе.

Х. пад сядлом.

19. Адпраўляць натуральную патрэбу (разм.).

Дзіця ходзіць на гаршчок.

20. заг. хадзі(це). Запрашэнне ісці куды-н. (разм.).

Хадзі сюды.

На галаве хадзіць (разм., неадабр.) — дурэць, сваволіць.

|| зак. схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць (да 4 і 19 знач.).

|| наз. ход, -у, М хо́дзе (да 5 і 6 знач.), хаджэ́нне, -я, н. (да 2, 4, 9 і 13 знач.) і хадзьба́, -ы́, ж. (да 1 і 2 знач.).

Ход поршня помпы.

Хаджэнне па справах.

Увесь дзень у хадзьбе.

Спартыўная хадзьба.

хадзя́чы, -ая, -ае.

1. Які можа хадзіць на ўласных нагах.

Х. хворы.

2. Шырокавядомы, шырокаўжывальны.

Х. выраз.

Хадзячая энцыклапедыя — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі разнастайнымі ведамі.

хадня́, -і́, ж. (разм.).

Хада, хаджэнне.

Пад поўнач х. заціхла.

хадо́вы, -ая, -ае (разм.).

Дзелавы, гаспадарлівы; пранырлівы.

Х. чалавек.

хадо́к, хадака́, мн. хадакі́, хадако́ў, м.

1. Той, хто ходзіць пехатой.

У каго сілы хапае, той і х. добры.

2. Выбраная асоба, якая пасылаецца куды-н. з хадайніцтвам, даручэннем.

Сялянскія хадакі.

Не хадок хто куды (разм.) — пра таго, хто больш не можа ці не хоча хадзіць куды-н.

Я туды больш не хадок.

хаду́лі, -ду́ль і -яў, адз. хаду́ля, -і, ж.

1. Шасты з высока прыбітымі прыступкамі, стаўшы на якія можна хадзіць вялікімі крокамі.

Хадзіць на хадулях.

2. перан. Пра што-н. напышлівае, высакамернае, ненатуральнае.

3. перан. Доўгія ногі (разм.).

хаду́льны, -ая, -ае.

Збіты, пазбаўлены арыгінальнасці.

Х. выраз.

|| наз. хаду́льнасць, -і, ж.

хаду́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху.

2. толькі мн. Прыстасаванне ў выглядзе рамы на колцах, пры дапамозе якога дзяцей вучаць хадзіць (разм.).

хадункі́, -о́ў, адз. хадуно́к, -нка́, м.

Тое, што і хадун (у 2 знач.).

хаза́ры, -аў, адз. хаза́р, -а, м.

Цюркамоўны вандроўны народ, які ўтварыў у 7—10 стст. дзяржаву з тэрыторыяй ад ніжняй Волгі да Каўказа і Паўночнага Прычарнамор’я.

|| ж. хаза́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. хаза́рскі, -ая, -ае.