Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

футурало́гія, -і, ж. (спец.).

Навука, якая займаецца прагназаваннем сацыяльных працэсаў.

|| прым. футуралагі́чны, -ая, -ае.

футуро́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па футуралогіі.

футуры́зм, -у, м.

Фармалістычная плынь у літаратуры і мастацтве пачатку 20 ст., якая ў імя стварэння новага стылю адмаўляла рэалізм і культурную спадчыну.

|| прым. футурысты́чны, -ая, -ае.

футуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік, прыхільнік футурызму.

|| ж. футуры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. футуры́сцкі, -ая, -ае.

футэ́рка, -а, мн. -і, -рак, н. (разм.).

Кароткае футра.

Купілі ф. для хлапчука.

фуфа́йка, -і, ДМа́йцы, мн. -і, -фа́ек, ж.

1. Цёплая вязаная кашуля.

2. Куртка, пашытая на ваце; ватоўка.

|| прым. фуфа́ечны, -ая, -ае.

фуэтэ́, нескл., н.

У класічным танцы: фігура (у 2 знач.) з характэрным махавым рухам нагі, які дапамагае павароту або вярчэнню танцоўшчыка.

фы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. 3 шумам выпускаць паветра з ноздраў.

Конь фыркае.

2. 3 шумам, з перарывамі выпускаць газ, пару і пад.

Кран фыркае.

3. перан. Выказваць незадаволенасць чым-н. (разм.).

Усім незадаволены, на ўсіх фыркае.

|| аднакр. фы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. фы́рканне, -я, н.

фэ́нтэзі, нескл., н.

Блізкі да навуковай фантастыкі літаратурны і мастацкі жанр, якому ўласцівы матывы перамяшчэння ў прасторы і часе, штучныя арганізмы, міфалогія старажытных цывілізацый, іншапланетныя светы.

фэст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Царкоўнае прастольнае свята (часцей каталіцкае).

2. Наогул свята.