Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

флёрдара́нж, -у, м.

Прыналежнасць вясельнага ўбору нявесты — белыя кветкі, падобныя на кветкі памяранцавага дрэва.

|| прым. флёрдара́нжавы, -ая, -ае.

флібусцье́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Марскі разбойнік, пірат, кантрабандыст.

|| прым. флібусцье́рскі, -ая, -ае.

флі́гель, -я, мн. -і, -яў, м.

Жылая прыбудова пры галоўным будынку, а таксама невялікі дом на двары вялікага будынка.

|| прым. флі́гельны, -ая, -ае.

флі́гель-ад’юта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

У царскай Расіі: афіцэр у свіце цара, які выконваў абавязкі ад’ютанта, або афіцэр для даручэнняў пры камандуючым арміяй.

|| прым. флі́гель-ад’юта́нцкі, -ая, -ае.

флі́кер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Святлоадбівальны элемент, які выкарыстоўваецца для абазначэння пешаходаў у цёмны час сутак.

Насіць ф.

флірт, -у, М -рце, м.

Лёгкае заляцанне, какецтва.

фліртава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; незак., з кім і без дап.

Займацца фліртам.

фло́ра, -ы, ж.

Сукупнасць усіх відаў раслін якой-н. мясцовасці ці геалагічнага перыяду.

|| прым. фларысты́чны, -ая, -ае.

флот, -у, М фло́це, мн. фло́ты, -аў і флаты́, -о́ў, м.

1. Сукупнасць усіх ваенных ці гандлёвых суднаў краіны або асобнага мора, рачнога басейна.

Рачны ф.

Чарнаморскі ф.

2. Буйное злучэнне ваенна-марскіх суднаў.

Паветраны флот — сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў; авіяцыя.

|| прым. фло́цкі, -ая, -ае.

Ф. экіпаж.

Сышлі на бераг флоцкія (наз.).

флюарагра́фія, -і, ж.

Метад рэнтгеналагічнага даследавання: фатаграфаванне адлюстравання ўнутраных органаў чалавечага цела.

|| прым. флюараграфі́чны, -ая, -ае.