Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фо́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання.

2. Невялікія дзверы ў варотах, агароджы; веснічкі.

3. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога (разм.).

Расклад без фортак.

|| памянш. фо́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. фо́ртачны, -ая, -ае.

фо́ртэ, прысл. (спец.).

Моцна, гучна, на поўную сілу музычнага гуку; проціл. піяна.

Іграць ф.

фо́рум, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Плошча ў Старажытным Рыме, дзе адбываліся сходы, суды і пад.

2. -у. Масавы сход, з’езд.

Ф. вучоных.

фо́рынт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Грашовая адзінка ў Венгрыі.

фо́сфар, -у, м.

Хімічны элемент, які ўтрымліваецца ў некаторых мінералах, у раслінных і жывёльных тканках.

Белы ф.

|| прым. фо́сфарны, -ая, -ае.

фо́та, нескл., н. (разм.).

Тое, што і фатаграфія (у 2 знач.).

фота...

Першая частка складаных слоў са знач.:

1) фатаграфічны, напр.: фотаапарат, фотадзённік, фотакарэспандэнт, фоталабараторыя, фотамакет, фотамантаж, фотапапера, фотапласцінка, фотачасопіс;

2) звязаны са святлом, напр.: фотаметрыя, фотасінтэз, фотасфера, фотахімія.

фотаама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца фатаграфіяй (у 1 знач.) як аматар.

|| прым. фотаама́тарскі, -ая, -ае.

фотагені́чны, -ая, -ае.

Які мае выразныя рысы, што добра перадаюцца на фотаздымку ці на экране.

Ф. выгляд.

|| наз. фотагені́чнасць, -і, ж.

фотака́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Фатаграфічная картка, здымак.