Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

фотарэле́, нескл., н.

Рэле, якое дзейнічае пры дапамозе фотаэлемента.

фотарэпарта́ж, -у, мн. -ы, -аў, м.

Рэпартаж сродкамі фатаграфіі.

фотарэпарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Фатограф, які займаецца фотарэпартажам.

|| прым. фотарэпарцёрскі, -ая, -ае.

фотасі́нтэз, -у, м. (спец.).

У раслін і некаторых мікраарганізмаў: біялагічны працэс ператварэння прамянёвай энергіі Сонца ў арганічную (хімічную) энергію.

|| прым. фотасінтэты́чны, -ая, -ае.

фотаты́пія, -і, ж. (спец.).

Спосаб плоскага друку са шкляной або металічнай пласціны, а таксама адбітак, атрыманы такім спосабам.

|| прым. фотатыпі́чны, -ая, -ае.

Фотатыпічнае выданне кнігі.

фотатэлегра́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

Тэлеграма, перададзеная пры дапамозе фотатэлеграфа.

фотатэлегра́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тэлеграфны апарат для перадачы адлюстраванняў (рукапісаў, малюнкаў, фотаздымкаў) на фатаграфічную паперу, а таксама перадача адлюстраванняў сродкамі такога апарата.

|| прым. фотатэлегра́фны, -ая, -ае.

фотахро́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Хроніка падзей, адлюстраваная ў фатаграфіях.

|| прым. фотахраніка́льны, -ая, -ае.

фотаэлеме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор, у якім пад уздзеяннем святла ўзнікае электрарухаючая сіла.

фрагме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Урывак якога-н. тэксту, мастацкага, музычнага твора.

Ф. з оперы «Дзяўчына з Палесся».

2. Абломак, рэшткі якога-н. твора мастацтва.

|| прым. фрагмента́рны, -ая, -ае.