Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

фія́лкавы, -ая, -ае.

1. гл. фіялка.

2. Светла-фіялетавы, колеру фіялкі.

фія́ска, нескл., н.

Няўдача, поўны правал.

Пацярпець ф.

флаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і сцяг.

|| памянш. флажо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

|| прым. фла́гавы, -ая, -ае.

фла́гман, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Камандуючы флотам або буйным злучэннем ваенных караблёў.

2. Вядучы ваенны карабель (марскі або паветраны), на якім знаходзіцца камандуючы эскадрай.

3. перан. Пра што-н. самае буйное, самае галоўнае сярод падобнага.

Ф. культуры.

|| прым. фла́гманскі, -ая, -ае.

флагшто́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Шост для пад’ёму сцяга.

флаг-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да флагмана (у 1 знач.), напр.: флаг-ад’ютант, флаг-афіцэр, флаг-капітан, флаг-лейтэнант.

флако́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая бутэлечка са шчыльным коркам (звычайна для духоў, адэкалону).

|| памянш. флако́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

флама́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прылада для пісьма, малявання, у якой пішучым элементам з’яўляецца порысты стрыжань, насычаны фарбавальнікам.

фламі́нга, нескл., м.

Паўднёвая вадзяная птушка сямейства фламінгавых з бледна-ружовым апярэннем, доўгай шыяй і доўгімі нагамі.

фланг, -а, мн. -і, -аў, м.

Левы ці правы край шарэнгі, фронту, размяшчэння войск і пад.

Ударыць з фланга.

|| прым. фланго́вы, -ая, -ае.

Ф. ўдар.

Фланговая пазіцыя.

Ф. марш (рух уздоўж фронту праціўніка, які здзяйсняецца з мэтай ахапіць ці абысці яго фланг).