Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фіяле́тавы, -ая, -ае.

Сіні з чырванаватым адценнем, колеру фіялкі.

Фіялетавае чарніла.

фія́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Травяністая расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі або жоўтымі, белымі ці рознакаляровымі пахучымі кветкамі.

|| прым. фія́лкавы, -ая, -ае.

Ф. пах.

Сямейства фіялкавых (наз.).

Фіялкавы корань — карнявішча некаторых відаў касачоў, у склад якіх уваходзіць эфірнае масла.

фія́лкавы, -ая, -ае.

1. гл. фіялка.

2. Светла-фіялетавы, колеру фіялкі.

фія́ска, нескл., н.

Няўдача, поўны правал.

Пацярпець ф.

флаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і сцяг.

|| памянш. флажо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.

|| прым. фла́гавы, -ая, -ае.

фла́гман, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Камандуючы флотам або буйным злучэннем ваенных караблёў.

2. Вядучы ваенны карабель (марскі або паветраны), на якім знаходзіцца камандуючы эскадрай.

3. перан. Пра што-н. самае буйное, самае галоўнае сярод падобнага.

Ф. культуры.

|| прым. фла́гманскі, -ая, -ае.

флагшто́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Шост для пад’ёму сцяга.

флаг-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да флагмана (у 1 знач.), напр.: флагад’ютант, флаг-афіцэр, флаг-капітан, флаг-лейтэнант.

флако́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая бутэлечка са шчыльным коркам (звычайна для духоў, адэкалону).

|| памянш. флако́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

флама́стар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прылада для пісьма, малявання, у якой пішучым элементам з’яўляецца порысты стрыжань, насычаны фарбавальнікам.