Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ленава́цца, ляну́юся, ляну́ешся, ляну́ецца; ляну́йся; незак., з інф.

3 ленасцю адносіцца да справы, ляніва рабіць што-н.

Л. рана ўставаць.

|| зак. паленава́цца, -ляну́юся, -ляну́ешся, -ляну́ецца; -ляну́йся.

ле́насць, -і, ж. (разм.).

Адсутнасць жадання працаваць, схільнасць да гультайства.

леніні́зм, -у, м.

Вучэнне У.

І. Леніна, якое ўяўляе сабой сістэму філасофскіх, эканамічных, сацыяльна-палітычных поглядаў.

ле́нінскі, -ая, -ае.

Створаны У. І. Леніным, уласцівы У. І. Леніну, які адносіцца да паслядоўнага ажыццяўлення прынцыпаў ленінізму.

Л. стыль.

ле́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Драўляная аснова сядла.

ле́пей, прысл. (разм.).

Тое, што і лепш.

У гасцях добра, а дома л. (прыказка).

ле́пет, -у, М -пеце, м.

1. Няскладная, невыразная мова, уласцівая дзецям.

Л. дзіцяці.

2. перан. Непераканаўчае, невыразнае разважанне, тлумачэнне.

Дзіцячы лепет — пра што-н. вельмі бездапаможнае, па-дзіцячаму наіўнае.

ле́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. ляпіць.

2. Пра якасць апрацоўкі, выяўленне аб’ёмнасці (скульптуры, малюнка).

Цудоўная л.

3. Тое, што вылеплена.

Сцены вызначаліся прыгожай лепкай.

лепразо́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Лячэбная ўстанова для хворых на лепру (праказу).

ле́пта, -ы, ДМ -пце, ж.

1. Дробная медная манета ў Старажытнай Грэцыі.

2. перан. Пасільны ўклад у якую-н. агульную справу.

Унесці сваю лепту.