Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

уру́к, -у, м., зб.

Высушаныя з костачкамі дробныя плады абрыкосаў.

урукапа́шную, прысл.

Дзейнічаючы рукамі ці ручной зброяй (біцца, змагацца і пад.).

Пайсці ў.

уручну́ю, прысл.

Ручным спосабам (не машынным).

Шыць у.

уручы́ць, уручу́, уру́чыш, уру́чыць; уру́чаны; зак., што каму.

1. Аддаць у рукі, непасрэдна.

У. дыплом.

2. Даверыць, даручыць (кніжн.).

У. свой лёс каму-н. (перан.).

|| незак. уруча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. уручэ́нне, -я, н.

уры́вак, -ы́ўка, мн. -ы́ўкі, -ы́ўкаў, м.

Тое, што з’яўляецца часткай чаго-н. цэлага; невялікая частка, выдзеленая з якога-н. твора.

У. з апавядання.

урыва́цца¹ гл. урыцца.

урыва́цца² гл. уварвацца.

урыва́ць гл. уварваць.

уры́ўкамі, прысл.

Адрываючыся ад якіх-н. спраў, прыхваткамі.

Дапамагаць маці ў. паміж вучобай.

уры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак., у што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пранікнуць у глыб чаго-н. рыючы (пра жывёл).

2. Схавацца ў вырытым паглыбленні ці ў чым-н. сыпкім.

У. ў сена.

|| незак. урыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.