уро́к, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Вучэбная работа, зададзеная вучню.
Вывучыць у.
Не зрабіў урокаў.
Складаны ў.
На заўтра ў мяне многа ўрокаў.
2. Вучэбная гадзіна, прысвечаная асобнаму прадмету.
У. роднай мовы.
Званок на ў., з урока.
Зарабляць урокамі (даючы прыватныя ўрокі).
3. Работа, якая павінна быць выканана да пэўнага тэрміну (уст.).
Выканаць дзённы ў.
4. перан. Нешта павучальнае, з чаго можна зрабіць вывад на будучае.
Урокі гісторыі.
Атрымаць добры ў.
Гэта табе будзе ў. надалей.
◊
Браць урокі чаго ў каго — вучыцца ў каго-н. прыватным чынам, не ў школе.
Браць урокі музыкі.
Даваць урокі — выкладаць асобным вучням, не ў школе.
уро́кі, -аў, адз. уро́к, -у, м. (разм.).
Паводле народных уяўленняў: няшчасце, хвароба, пашкоджанне, выкліканыя благім вокам ці дрэнным словам.
Баяцца ўрокаў.
уро́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.
Урач — спецыяліст у галіне ўралогіі.
уро́н, -у, м.
Страта, шкода.
Буран нанёс значны ў. гаспадарцы.
уро́ссып, прысл.
1. Тое, што і урассыпную.
Бегчы ў.
2. Асобна, не разам.
Касцы пасталі ў.
уро́чны, -ая, -ае.
Устаноўлены паводле пэўнай умовы.
Урочная работа.
У. час.
уро́чышча, -а, мн. -ы, -аў, н.
Участак, адрозны ад навакольнай мясцовасці, напр., балота, лес сярод поля.
уру́б, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Шчыліна, якая прабіваецца ў горнай пародзе перад адбіваннем глыб.
уру́бавы, -ая, -ае.
Які служыць для ўтварэння ўруба.
Урубавая машына.