ураўнава́жаны, -ая, -ае.
Роўны, спакойны (пра характар, паводзіны).
У. чалавек.
У. характар.
|| наз. ураўнава́жанасць, -і, ж.
ураўнава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.
1. Зрабіць аднолькавым па вазе.
У. шалі вагаў.
2. перан. Дабіцца раўнавагі, зрабіць роўным, ураўнаваць адно з другім.
У. сілы праціўнікаў.
|| незак. ураўнава́жваць, -аю, -аеш, -ае.
ураўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што.
Зрабіць роўным, аднолькавым.
У. канцы вяроўкі.
У. каго-н. у правах з кім-н.
|| незак. ураўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. ураўно́ўванне, -я, н.
|| наз. ураўнава́нне, -я.
ураўне́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
Матэматычная роўнасць з адной або некалькімі невядомымі велічынямі, якая захоўвае сваю сілу толькі пры пэўных значэннях гэтых велічынь.
У. з двума невядомымі.
Інтэгральнае ў.
ураўні́лаўка -і, ДМ -лаўцы, мн. -і, -лавак, ж. (разм.).
Неабгрунтаванае і нічым не апраўданае ўраўноўванне ў чым-н., ураўняльны падыход да чаго-н.
У. ў аплаце працы (незалежна ад яе колькасці і якасці).
ураўня́льны, -ая, -ае (кніжн.).
Які ўраўноўвае (аб’ём, меру і пад. чаго-н.), устанаўлівае роўнасць у чым-н.
Ураўняльнае размеркаванне.
У. падыход да каго-, чаго-н.
|| наз. ураўня́льнасць, -і, ж.
ура́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Асоба з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, якая лечыць хворых.
|| ж. урачы́ха, -і, ДМ -чы́се, мн. -і, -чы́х (разм.).
урачы́, ураку́, урачо́ш, урачо́; урачо́м, урачаце́, ураку́ць; уро́к, -ракла́, -ло́; урачы́; урачо́ны; зак., каго-што і без дап.
Тое, што і сурочыць.
|| незак. урака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
урачы́стасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. гл. урачысты.
2. Святкаванне якой-н. выдатнай падзеі.
Сямейная ў. (з выпадку дня нараджэння, шлюбу і пад.).
3. Стан прыўзнятасці, натхнення, захаплення.
На душы была ў.
урачы́сты, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да ўрачыстасці (у 2 знач.), звязаны з урачыстасцямі, які суправаджаецца ўрачыстасцю.
У. дзень.
У. парад войск.
Урачыстае пасяджэнне.
2. Важны, знамянальны; які вызначаецца велічнасцю; сур’ёзны.
Урачыстая хвіліна развітання.
У. голас.
У. выгляд.
3. Надзвычай важны па значэнні, змесце.
Урачыстая клятва.
Урачыстыя словы прысягі.
|| наз. урачы́стасць, -і, ж.