Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

удакладні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

Стаць больш дакладным.

Фармулёўкі ўдакладніліся.

|| незак. удакладня́цца, -я́ецца.

удакладні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -ла́днены; зак., што.

Зрабіць больш дакладным.

У. спісы.

|| незак. удакладня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. удакладне́нне, -я, н.

удале́ц, -льца́, мн. -льцы́, -льцо́ў, м.

Смелы, адважны чалавек.

удалечыні́, прысл.

На значнай адлегласці, далёка.

У. цямнее лес.

удалечыню́, прысл.

На далёкую адлегласць.

Паглядзець у.

уда́лы, -ая, -ае.

1. Які завяршаецца ўдачай; удачны, паспяховы.

Удалая паездка.

2. Вельмі добры, які адпавядае патрабаванням; правільны.

Выбраць у. ход.

3. Здатны на ўсё; спрытны, умелы.

Удалая гаспадыня.

4. Смелы, адважны; хвацкі.

У. хлопец.

|| наз. уда́ласць, -і, ж.

уда́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Моцны рэзкі штуршок, сутыкненне з кім-, чым-н. з сілай.

Гэты гадзіннік не баіцца ўдараў.

Нанесці ў.

У. электрычнага току.

2. Гук (звон, трэск, грукат) ад такога штуршка, а таксама наогул адрывісты гук, стук.

У. гадзінніка.

У. грому.

3. перан. Імклівы напад, атака.

Флангавы ў.

Штыкавы ў.

4. перан. Непрыемнасць, нечаканае гора, бяда.

Перажыць нечаканы ў.

У. лёсу.

5. Кровазліццё ў мозг; апаплексія.

Апаплексічны ў.

6. чаго. Пра біццё сэрца, пульсу.

Пад удар (ставіць) каго-што (разм., неадабр.) — у небяспечнае становішча.

Пад ударам (быць, знаходзіцца) — у небяспечным становішчы.

уда́рнік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Перадавы работнік вытворчасці.

Ударнікі вытворчасці.

|| ж. уда́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

уда́рнік², -а, мн. -і, -аў, м.

1. Частка затвора вінтоўкі, агнястрэльнай зброі або гарматы, якая разбівае капсуль патрона пры выстрале.

2. Дэталь у механізме, інструменце, якая ўдарае.

уда́рнік³, -а, мн. -і, -аў, м.

Музыкант, які іграе на ўдарных інструментах.