Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

угрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца; зак. (разм.).

1. Сагрэцца, нагрэцца.

Зямля ўгрэецца — хутчэй зерне ўзыдзе.

2. Успацець, упарыцца, вельмі ўтаміцца.

Конь угрэўся.

|| незак. уграва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

угрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак. (разм.).

1. каго-што. Зрабіць цёплым, нагрэць, сагрэць.

Ледзь угрэлі гэту печ.

2. без дап. Прыгрэць.

Угрэла сонца.

3. каго-што. Упарыць, моцна ўтаміць.

У. каня.

4. каго, па чым і без дап. Ударыць чым-н., агрэць (груб.).

У. па патыліцы.

|| незак. уграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

удава́, -ы́, мн. удо́вы і (зліч. 2, 3, 4) удавы́, удо́ў, ж. Жанчына, у якой памёр муж.

|| прым. удаві́ны, -ая, -ае.

Удавіная доля.

удава́цца¹ гл. удацца¹.

удава́цца² гл. удацца².

удава́ць, удаю́, удае́ш, удае́; удаём, удаяце́, удаю́ць; незак. (разм.).

1. гл. удаць.

2. (пераважна са словамі «сябе», «з сябе»). Рабіць выгляд, прыкідвацца.

У. з сябе пакрыўджанага.

удаве́ц, удаўца́, мн. удаўцы́, удаўцо́ў, м.

Мужчына, у якога памерла жонка.

удаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Жыць удавой або ўдаўцом.

удаві́цца гл. давіцца.

удакладне́нне, -я, н.

1. гл. удакладніць.

2. мн. -і, -яў. Думка, падрабязнасць, дэталь, якія ўдакладняюць што-н.

Удакладненні да рэзалюцыі.