угарэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць, зак. (спец.).
Паменшаць пры гарэнні, плаўленні, тэхнічнай апрацоўцы.
|| незак. угара́ць, -а́е і уга́рваць, -ае.
|| наз. уга́р, -у, м.
угаці́ць, угачу́, угаці́ш, угаці́ць; угаці́м, угаціце́, угаця́ць; уга́чаны; зак., што ў што.
1. Выкарыстаць для гачэння, укласці ў гаць.
2. Зрасходаваць усё ці вялікую колькасць чаго-н. (разм.).
У. усё масла ў кацёл.
|| незак. уга́чваць, -аю, -аеш, -ае.
угле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.
1. у каго-што, на каго-што і без дап. Уважліва працягла глядзець, прыгледзецца, стараючыся ўбачыць каго-, што-н.
У. ў марскую даль.
2. у каго-што. Не зводзячы вачэй, нерухома глядзець куды-н., на каго-, што-н., уставіцца, утаропіцца.
Чаго ты гэтак угледзеўся ў мяне?
|| незак. угляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і угля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
угле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. каго-што, без дап. і з дадан. Заўважыць, прымеціць, згледзець.
У прыцемку я не ўгледзела, хто ішоў.
2. за кім-чым. Дагледзець, прасачыць за кім-, чым-н. (разм.).
За ўсімі не ўгледзіш.
3. што ў чым. Устанавіць, выявіць, убачыць.
У. сур’ёзную памылку ў артыкуле.
углы́б, прысл. і прыназ. з Р.
Тое, што і углыбіню.
углыбіню́, прысл. і прыназ. з Р.
1. прысл. Углыб чаго-н., унутр.
Паплавок пайшоў у.
2. прыназ. У што-н., унутр чаго-н.
У. лесу.
углы́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак., у што.
1. Зайсці ў глыбіню чаго-н. або капаючы, рыючы, пранікнуць глыбей у зямлю.
У. ў лес.
Будаўнікі метро ўглыбіліся на дзесяць метраў у зямлю.
2. перан. Засяроджвацца, цалкам аддацца чаму-н.; унікнуць у тонкасці чаго-н.
У. ў аналіз твора.
|| незак. углыбля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. углыбле́нне, -я, н.
угнае́нне, -я, н.
1. гл. угнаіць.
2. мн. -і, -яў. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для павелічэння ўраджаю.
Мінеральныя, арганічныя ўгнаенні.
Вывозіць у. на палі.