удаўжкі́, прысл.
У даўжыню.
Лес цягнуўся на некалькі кіламетраў у.
удаўство́, -а́, н.
Бясшлюбны стан удавы, удаўца.
уда́цца¹, уда́мся, удасі́ся, уда́сца; удадзі́мся, удасце́ся, удаду́цца; уда́ўся, удала́ся, -ло́ся; уда́йся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паспяхова ажыццявіцца, завяршыцца; атрымацца вельмі ўдалым (у 2 і 3 знач.).
Справа ўдалася.
Ураджай удаўся.
Ростам не ўдалася (пра чалавека, жывую істоту: не вырас; разм.).
2. безас., з інф. Аказацца магчымым зрабіць што-н., пашчаслівіцца.
Удалося дастаць рэдкую кнігу.
Не ўдалося з’ездзіць.
3. (часцей у прошлым часе), у каго. Урадзіцца, вырасці падобным на каго-н.
Сын удаўся ў бацьку.
|| незак. удава́цца, -е́цца.
уда́цца², уда́мся, удасі́ся, уда́сца; удадзі́мся, удасце́ся, удаду́цца; уда́ўся, -дала́ся, -ло́ся; уда́йся; зак., у што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Урэзацца, зайсці далёка ў глыб чаго-н.
Бераг удаўся ў мора.
2. перан. Аддацца якому-н. пачуццю, паглыбіцца (у 3 знач.; разм.).
У. ў фантазію.
|| незак. удава́цца, удаю́ся, удае́шся, удае́цца; удаёмся, удаяце́ся, удаю́цца.
уда́ць, уда́м, удасі́, уда́сць; удадзі́м, удасце́, удаду́ць; уда́ў, удала́, -ло́; уда́й; уда́дзены; зак., каго (што) (разм.).
Выдаць, выкрыць каго-н.
Не бойся, я цябе не ўдам.
|| незак. удава́ць, удаю́, удае́ш, удае́; удаём, удаяце́, удаю́ць.
уда́ча, -ы, мн. -ы, уда́ч, ж.
Поспех, патрэбны або жаданы зыход справы.
Нечаканая ў.
Пажадаць удачы.
Ну і ў.! (таксама перан.: такі ўжо ўрадзіўся, няўдаліца; разм., іран.).
удачары́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ро́ная; зак., каго (што).
Прыняць у сям’ю (дзяўчынку) на правах роднай дачкі.
|| незак. удачара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. удачарэ́нне, -я, н.
уда́члівы, -ая, -ае.
Такі, якому ўсё ўдаецца, справы якога заўсёды завяршаюцца ўдачай.
У. чалавек.
|| наз. уда́члівасць, -і, ж.
уда́чны, -ая, -ае.
1. Які паспяхова завяршыўся, удаўся.
Удачная паездка.
2. Добры, удалы.
Удачная выпечка хлеба.
Удачна (прысл.) падабраць колеры.
|| наз. уда́чнасць, -і, ж.
удваі́х, прысл.
Колькасцю ў дзве асобы рознага полу або істоты ніякага роду.
Маці з сынам працуюць у.