Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

транспіра́цыя, -і, ж. (спец.).

Выпарэнне вады раслінамі.

трансплантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) трансплантацыю.

Т. нырку.

транспланта́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Участак тканкі, орган, які выкарыстоўваецца для трансплантацыі.

транспланта́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

1. Перасадка і прыжыўленне тканак або органаў на другое месца або ў другі арганізм.

2. Перасадка часткі расліны ў тканку другой расліны для надання ёй новай якасці; прышчэпліванне.

трансура́ны, -аў, адз. трансура́н, -у, м.

Штучна атрыманыя радыеактыўныя хімічныя элементы, якія ў перыядычнай сістэме элементаў размешчаны пасля ўрану.

|| прым. трансура́навы, -ая, -ае.

трансфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць), відазмяніць (відазмяняць).

Т. атамную энергію ў электрычную.

|| наз. трансфармава́нне, -я, н. і трансфарма́цыя, -і, ж.

трансфарма́тар¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прылада для пераўтварэння відаў, форм або ўласцівасцей энергіі.

Электрычны т.

|| прым. трансфарма́тарны, -ая, -ае.

Трансфарматарная падстанцыя.

трансфарма́тар², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Акцёр, які іграе некалькі роляў папераменна, хутка мяняючы касцюмы, грым і пад.

2. Фокуснік, які стварае аптычныя ілюзіі ператварэння адных прадметаў у другія.

трансцэндэнта́льны, -ая, -ае.

У ідэалістычнай філасофіі: які першапачаткова ўласцівы розуму, не набыты ў працэсе вопыту; апрыёрны.

|| наз. трансцэндэнта́льнасць, -і, ж.

трансцэндэ́нтны, -ая, -ае.

У ідэалістычнай філасофіі: недаступны чалавечаму пазнанню, недасягальны для чалавечага розуму.

|| наз. трансцэндэ́нтнасць, -і, ж.